Імша падзякі да гадавіны Першай Святой Камуніі адбылася ў Лошыцы

Гадавіна Першай Святой КамунііУ парафіі Маці Божай Ружанцовай у мікрараёне Лошыца ў Мінску адбылася Імша падзякі ў гадавіну прыняцьця першай святой Камуніі. Паглядзець фотаздымкі


Восем дзяцей, якія летась упершыню прынялі святую Камунію, разам з бацькамі і парафіянамі сабраліся на святую Імшу, каб падзякаваць за атрыманыя ласкі. Прамаўляючы да прысутных ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч сказаў: “Шаноўныя бацькі, дарагія дзеці і прысутныя вернікі! Мы хочам сёння асаблівым чынам падзякаваць за самыя вялікія дары – за хрышчэнне і Эўхарыстыю. Любыя дзеці! Які добры Езус Хрыстус! Увесь год ён запрашаў вас на Сваю Святую Вячэру, бо вы зяўляецеся Ягонымі дзецьмі. Падзякуем Яму за гэта ад усяго сэрца”. Ксёндз-пробашч таксама прыгадаў словы Эвангельля, заклікаючы бацькоў і прысутных маліцца за дзяцей, каб не паддаліся спакусам і вытрывалі ў веры, як маліўся за сваіх вучняў Езус Хрыстус…

У прысутнасці бацькоў і парафіянаў дзеці таксама вызналі сваю веру і выракліся зла. А затым ў постаці хлеба і віна ўрачыста прынялі Езуса Хрыста. На завяршэнне дзеці і бацькі шчыра дзякавалі ксяндзу-пробашчу за магчымасць атрымоўваць з ягоных рук святыя сакрамэнты, за падрыхтоўку да іх атрыманя, а таксама праведзеную ўрачыстасьць і дапамогу ў яе арганізацыі. А на завяршэньне Імшы кожны з дзяцей атрымаў у падарунак абраз — на ўспамін галавіны першай сьвятой Камуніі.