Пробашч парафіі Маці Божай Ружанцовай ксёндз Генадзь Кухарэвіч: «Божая Міласэрнасць выбрала нас»

Ксёндз-пробашч парафіі Маці Божай Ружанцовай Генадзь Кухарэвіч: «Божая Міласэрнасць выбрала нас»

У сціплай парафіі на ўскраіне Мінка распачалося будаўніцтва Нацыянальнага Санктуарыя Божай Міласэрнасці.

Юбілейны Год Божай Міласэрнасці, абвешчаны ў надзвычайным парадку Папам Рымскім Францішкам, і распачаты адкрыццём Брамаў Міласэрнасці ва ўсіх вялікіх касцёлах свету, стаў асаблівым годам у парафіі Маці Божай Ружанцовай у Мінску. Тут распачатае будаўніцтва Нацыянальнага Санктуарыя Божай Міласэрнасці. Ужо некалькі гадоў у парафіі знаходзіцца для малітвы і пакланеньня Абраз Божай Міласэрнасці. І штодня а 15.00 перад абразом трывае Вяночак да Божай Міласэрнасьці – малітва, якая мае жывую інтэрнэт-трансляцыю праз афіцыйны сайт Каталіцкага касцёла http://catholic.by/. Пра гэта сёння гаворка з пробашчам парафіі, ксяндзом Генадзем Кухарэвічам (CSMA).

Парафія Маці Божай Ружанцовай, пробашчам якой вы з’ўляецеся, на сёння сканцэнтавала сабой некалькі знакавых сымбаляў культу і гэткім чынам сталася адным з цэнтраў шанавання Божай Міласэрнасці. Вы і вашая парафія рыхтаваліся да такой місіі ці гэта сталася незалежна ад вашага чакання ці волі?

«У сваім жыцці я неаднойчы пераконваўся, што Божы провід ёсць і ён дзейнічае, заўсёды, што ён ніколі не стамляецца быць з намі ў нашай радасці і цярпенні, з нашымі перажываньнямі і страхамі – ён заўсёды з намі. Гэта асабліва бачна, калі крыху азірнуцца назад: чамусці мне ўзгадваецца сітуацыя, калі я, будучы малым міністрантам у сваёй роднай парафіі ў Васілішках на Гродзеншчыне, у мясцовым касцёле сядзеў у прэзбітэры насупраць абраза Езуса Міласэрнага. І гэты абраз мяне вельмі захапляў, бо Езу на гэтым абразе быў вельмі шпаркі, які хутка крочыць і спяшаецца насустрач да чалавека. Але найбольш захапляльна для мяне было, што Езус глядзіць у вочы і ўсміхаецца, ён усмешлівы – і мяне гэта вельмі ўражвала. Ці ж тады я, малое дзіця, мог уявіць, што з гэтым абліччам імклівага і ўсмешлівага Езуса Міласэрнага спаткаюся як святар, як манах ордэна Міхалітаў, як пробаш парафіі, які адказвае за будаўніцтва Нацыянальнага Санктуарыя Божай Міласэрнасці? DSC02607

А ў жыцьці гэтыя шляхі склаліся так, што ў 2003 годзе кіраўніцтва майго ордэна Святога Арханёла Міхала распачало перамовы са святой памяці ксяндзом-кардыналам Казімірам Свёнткам пра пачатак служэння тут, у Мінску. Парафія была ўжо зарэгістраваная, але больш не было нічога. Мы маліліся ў дамах парафіянаў, але асаблівым месцам малітвы для мяне было голае неба ў Лошыцкім парку на парэштках даўняй каплі, дзе калісці гучалі малітвы. Гэта было месца, якое патрабавала аднаўленьня і ацалення, як і душы людзей у гэтым агромістым мегаполісе. І аднаго разу, калі мы маліліся каля крыжа на парэштках гэтай капліцы, там з’явіўся невялічкі абраз Божай Міласэрнасьці. Ён прабыў там дзесьці з месяц і раптам кудысьці зьнік. Але я быў моцна ўражаны, калі неўзабаве ксёндз-кардынал прыняў такое рашэньне, што менавіта тут, у нашай парафіі, будзем будаваць Нацыянальны Санктуарый Божай Міласэрнасці. Звычайна санктуарыі з’яўляюцца там, дзе ўжо ёсць святыня, дзе ёсьць пэўная рэліквія і пасля распаўсюджваецца яе культ. Для мяне было вельмі незвычайна: Бог захацеў пабудаваць на гэтым голым, разбураным месцы штосці новае, моцнае, трывалае — на фундамэнце любові і міласэрнасьці.

Некаторы час вакол гэтай ідэі была пэўная ціша. Але аднойчы разам з сем’ямі парафіі мы вярталіся з Польшчы, дзе пабывалі ў Санктуарыі Божай Міласэрнасьці. І там у мяне была ўзгадка пра нашую сытуацыю, падумаў, што, пэўна, ідэя будаўніцтва немагчымая для рэалізацыі. І з гэтымі ж пачуцьцямі напісаў і пакінуў картку ў інтэнцыі нашага будаўніцтва. Але калі вярнуліся ў Мінск, то неўзабаве патэлефанаваў ксёндз-арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і сказаў, што абраз Езуса Міласэрнага, які быў на той час у архікатэдральным касцёле, распачынае перэгрынацыю па дыяцэзіях Беларусі. А пасля перэгрынацыі, ён будзе перададзены ў нашую парафію, каб пазней быць змешчаны ў будучым Нацыянальным Санктуарыі Божай Міласэрнасці. Гэта было новае захапленьне, што Бог хоча зрэалізаваць ідэю сваёй Міласэрнасьці праз нас, слабых людзей. Як казаў святы Павал і як ёсьць на маім прыміцыйным абразіку: «Сіла ў слабасці ўдасканальвацца». Бог нагадаў, што ягоная ласка і міласэрнасьць невычарпальныя, толькі трэба спаўна давярацца яму. Ад таго часу гэтая ідэя бкдаўніцтва Нацыянальнага Санктуарыя паволі, пакрысе ўвасабляецца ў жыцьцё.

Адкуль паходзіць гісторыя абраза Божай Міласэрнасьці, які зараз ёсць у вашай парафіі і пра які вядзецца гаворка, а таксама – адкуль паходзіць гісторыя шанаваньня самога культа Божай Міласэрнасьці?2015-04-28-abraz-01 copy

Культ Божай міласэрнасці – самы новы і, бадай, найбольш распаўсюджаны сярод вядомых культаў у Каталіцкім касьцёле. Ёсьць пяць форм культу: абраз Езуса Міласэрнага, свята Міласэрнасці, Вяночак да Божай міласэрнасці, Гадзіна міласэрнасці і распаўсюджванне культу Божай міласэрнасці. Праўда про Божую Міласэрнасьць вядомая ад вякоў, яна ёсць у святым Пісаньніі: Езус паказвае, што ён не стамляецца быць цярплівым і міласэрным для чалавека. Але ў міжваенны час – паміж першай і другой усясветнымі войнамі, калі асабліва ўзмоцніўся грэх і людзкое цярпеньне — Езус ізноў паклікаў людзей да сваёй міласэрнасьці і падараваў яе праз манахіню — святую сястру Фаустыну. Гэтае пакліканне яна запісала ў сваім «Дзённічку» і гэткім такім чынам сталася найвялікшай прапаведніцай Божай Міласэрнасьці – культу, заснаванаму на поўным даверы Богу, пакоры і міласэрнасьці, асабліва да чалавека бліжняга. Чалавек, які выконвае гэтая ўмовы, ёсць жывым вобразам Божай Міласэрнасці. У Каталіцкім Касцёле свята Божай Міласэрнасці ўсталявана 30 красавіка 2000 году благаслаўлёным Янам Паўлам II з нагоды далучэння да ліку святых сятры Фаўстыны і адзначаецца ў першую нядзелю пасля Вялікадня.

Абраз Езуса Міласэрнага, які ёсьць у нашай парафіі – гэта адзіная ў Беларусі копія абраза Езуса Міласэрнага, напісанага са слоў Фаўстыны Кавальскай. Са слоў сястры Фаўстыны ўвогуле напісана два арыгінальныя абразы Езуса Міласэрнага: адзін з іх знаходзіцца ў Санктуарыі Божай Міласэрнасці ў Кракаве, а другі таксама ў санктуарыі, дзе ў свой час служыў спаведнік сястры Фаўстыны, благаслаўлёны ксёндз Міхал Сапоцька, у Вільні. А ў пасляваенны час, калі абразу пагражала зьнішчэньне, ён, дарэчы, перазахоўваўся, ў нас, у Беларусі, у Новай Рудзе на Гродзеншчыне. Дык вось абраз у нашай парафіі – гэта копія віленскага абраза.

І вось Папа Францішак абвесціў Год Божай Міласэрнасці і наш абраз – абраз Божай Міласэрнасці — пілігрымаваў урачыстай працэсіяй да Брамаў Божай Міласэрнасці, якія ў Мінску адчыніў ксёндз-арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Гэта дзверы архікатэдральнага касцёла, які калісці быў зачынены савецкімі ўладамі, але ізноў адчынены Божай Міласэрнасцю. Падчас урачыстасцяў абраз ізноў вярнуўся да нас.

Таксама ў сувязі з надзвычайным годам Божай Міласэрнасці ёсць рашэнне біскупаў Беларусі аб тым, каб перад абразом а 15.00 штодня трываў Вяночак да Божай Міласэрнасці. І каб гэтая малітва мела жывую інтэрнэт-трансьляцыю пра інтэрнэт-сайт //catholic.by/. Каб людзі, якія працуюць, а асабліва хторыя, якія прыкутыя да сваіх ложкаў у сваіх дамах, а магчыма ў шпіталях, маглі таксама злучыцца з намі ў супольнай малітве. Таксама ад мінулага году ксёндз-біскуп Юры Касабуцкі распачаў традыцыю маліты-аддання Беларусі культу Божай Міласэрнасці. Таксама сёлета, у год Божай Міласэрнасьці, такую малітву-адданне нашай Бацькаўшчыны культу Божай Міласэрнасьці правядзе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.DSC08831-001

Калі глядзіш на гэтыя праявы Божай Міласэрнасці, то разумееш які ты малы, а Бог вялікі. Яму не страшныя ні руіны, ні пустэчы, якія ён ужызняе дажджом сваёй Міласэрнасці, каб ізноў ажыло, сцярпелае людзкое сэрца.

Чаму а 15 гадзіне трывае малітва – вельмі проста. Бок Езуса прабіты і з яго выцякае кроў і вада – сымбалі Божай Міласэрнасці – промені, якія мы бачым на гэтым абразе. Але на нашым абразе мы бачым, што Езус уваскрослы, ён крочыць і ёсць пераможцам смерці. У той момант, калі шатан спадзяваўся, што знішчае Бога, Бог паказвае ўваскрашэнне — перамогу над злом і смерцю, ахвераваўшы сябе за ўвесь свет, за кожнага з нас. «Вяночак да Божай Міласэрнасьці – апошняя дошка паратунку…» Менавіта так сказаў сам Езус пра гэтую малітву. Ён наказаў сястры Фаустыне нястомна маліцца гэтай малітвай, абяцаў таксама, што кожны, хто будзе яе прамаўляць, атрымае вялікую міласэрнасць у хвіліну смерці.

Вяночак да Божай Міласэрнасьці – гэта штодзённая малітва а 15.00 гадзіне. У пераважнай бальшыні людзі ў гэты час працуюць і ў светароў, кажучы простаю моваю, дзень «разламаны» — неабходна штодня ў гэтую хвіліну маліцца менавіта пры алтары. Ці не складаная задача?

8 сьнежня – у дзень беззаганнага зачацця Найсьвяцейшай Панны Марыі, калі былі адчыненыя Брамы Міласэрнасьці ва ўсіх касьцёлах свету, мы распачалі маліцца Вяночкам да Божай Міласэрнасці беспераппынна кожнага дня. І ўпершыню ў гісторыі нашага касьцёлу гэтая малітва пачала транслявацца праз інтэрнэт для вернікаў нашага і ўсяго касцёла ў свеце. Але ў нашай парафіі мы моліся Вяночкам да Езуса Міласэрнага вельмі даўно. І ўжо гадоў пяць таксама штодня а 15.00 выстаўляецца Найсьвяцейшы сакрамэнт і застаецца да вячэрняй святой Імшы, каб кожны чалавек мог прыйсьці і памаліцца.

Я бы не сказаў, што ёсць якаясці цяжкасць. Так, было такое хваляванне ці мы зможам адказна выканаць пастаўленую задачу, ці дамо рады, было хваляванне ці будзе дастаткова прысутных людзей. Але людзі ёсць увесь час, асабліва падчас выходных дзён. І для нас светароў, для парафіі гэтае набажэнства не з’яўляецца якімсці цяжарам. Гэтага цяжару зусім не адчуваецца, але адчуваецца благаслаўленне і Божая ласка ў справе ўзрастання і ўмацавання нашай парафіі, нашага жывога касцёла і ласка благаслаўлення ў справе будаўніцтва Нацыянальнага Санктуарыя Божай Міласэрнасці.IMG_2737

Нацыянальны Санктуарый Божай Міласэрнасці – гэта месца асаблівага пакланеньня і малітвы – у гэтым выпадку да Езуса Міласэрнага. На нашай еўрапейскай прасторы такія санктуарыі ёсць толькі два – як вы сказалі — ў санктуарыях Кракава і Вільні. У Беларусі таксама ня мала знакавых для касцёла месцаў, але Нацыянальны Санктуарый будуецца ў маленкай, сціплай парафіі на ўскраіне Мінску. Гэта ўскладае на вас пэўную адказнасьць, як вы гэта ўспрымаеце?

Так, сапраўды ў нашым выпадку я магу толькі сказаць: які ёсць цудоўны Божы провід. Сапраўды, у нашай парафіі няма, так бы мовіць, матэрыяльнай базы: у нас ёсць невялічкая капліца, якая паўстала пяць гадоў таму на голым месцы. У нас маленькая катэтычная зала, якая туліцца ў набытым старым і адрамантаваным вагончыку. У нас няма нейкай сталай фінансавай падтрымкі альбо шчодрых мецэнатаў і будова ідзе паволі, бо вымагае не малых фінансавых, матэрыяльных і практычных сродкаў. Але нашая парафія расце і мацнее людзьмі і малымі крокамі, але мы ідзем наперад. Мы ўжо правялі амаль усе неабходныя інжэнерныя сеткі, калі казаць моваю будаўнікоў: праклалі кабелі электрычнасці, вады, газу – выканалі амаль усе падземныя работы, а гэта вымагала сродкаў большых, чым, пэўна, узвядзенне самога будынку касцёла. Зараз перад намі стаіць задача давесьці спаўна ўсе камунікацыі і распачаць усталёўваць фундамент. Але наперад мы шмат не плянуем – будуем па меры сілаў і сродкаў. І ўсё, што мы маем для будаўніцтва, складаецца з ахвяраванняў і складак нашага ордэна Сьвятога Арханёла Міхала і вернікаў. Нашыя парафіяне збіраюць ахвяры і зарабляюць на будаўніцтва ўсімі магчымымі сродкамі: збіраюць ахвяраваньні ў іншых парафіях, уласнымі рукамі выпякаюць слодычы, шыюць цацкі, робяць свечкі за якія людзі таксама складаюць ахвяры. DSC05966І гэтак, паволі, мы разам узводзім духоўны і матэрыяльны Нацыянальны Санктуарый Божай Міласэрнасьці. Гэтак Бог паслугоўваецца малымі, простымі і слабымі людзмі і, пэўна, гэтак жадае навучыць нас даверыцца яму. Нашыя парафіяне выбралі Бога галоўным у сваім жыцці, а Божая Міласэрнасць выбрала нас. Таму, канечне ж галоўным у гэтай справе ёсць малітва, бо гэтая праца перасягае людзкія высілкі і будзе марнай без Божай ласкі, без ласкі Езуса Міласэрнага. А ў Бога немагчымага няма. Таму запрашаем усіх чытачоў часопіса «Авэ Марыя», усіх вернікаў і людзей добрай волі памаліца за будаўніцтва Нацыянальнага Санктуарыя Божай Міласэрнасьці ў нашай парафіі Маці Божай Ружанцовай і мікрараёне Лошыца ў Мінску. Штодня а 15.00 чакаем вас у нашай капліцы на вуліцы Гашкевіч,1, каб разам памаліцца перад абазом Езуса Міласэрнага. Далучайцеся да малітвы таксама а 15.00 пра інтэрнэт-сайт каталіцкага касьцёлу ў Беларусі http://catholic.by/. Няхай у гэтым годзе Божай Міласэрнасці, Езус Міласэрны адздзячыць вам і атуліць вас і вашыя сем’і сваю любоўю, ласкаю і міласэрнасцю.