«Фэст Божай Міласэрнасці-2017»

DSC09687У нядзелю Божай Міласэрнасці, 23 красавіка, у парафіі Маці Божай Ружанцовай у Мінску адбудзецца ўрачыстасць з нагоды свята Божай Міласэрнасці.

Урачыстае ўшанаваньне культу Божай Міласэрнасьці ў парафіі Маці Божай Ружанцовай сталася ўжо традыцыяй і сёлета адбудзецца трэці раз. Пачаткам фэсту Божай Міласэрнасьці ў парафіі паслужыў Год Божай Міласэрнасьці, які прайшоў у каталіцкім касьцёле ў 2015–2016 гадах. Тады ў парафіі ўпершыню адбылося асаблівае сьвята-фэст на ўшанаваньне Божай Міласэрнасьці. Паводле заснаванай традыцыі, штогод урачыстую сьвятую Імшу адпраўляе біскуп, які таксама ўзначальвае асаблівую малітву, праз якую аддаецца ў апеку Божай Міласэрнасці наша Бацькаўшчына – Беларусь.DSC07567-001

Культ Божай Міласэрнасьці ў парафіі Маці Божай Ружанцовай мае асаблівую значнасьць: тут распачалося будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасьці. Летась, на завяршэньне Году Божай Міласэрнасьці, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асьвяціў вуглавы каменьне будучага Санктуарыя, дастаўлены з Базылікі Сьвятога Пятра ў Ватыкане. З 2009 году ў парафіяльнай капліцы знаходзіцца абраз Божай Міласэрнасьці, перагрынацыя якога праходзіла ў парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Штодня, у гадзіну Божай Міласэрнасьці а 15.00, перад абразом адбываецца малітва да Божай Міласэрнасьці, якая наўпрост трансьлюецца праз інтэрнэт.

Урачыстасьці ў сьвята Божай Міласэрнасьці у парафіі Маці Божай Ружанцовай мінулымі гадамі ўзначальвалі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Юры Касабуцкі. Сёлета ўрачыстую Імшу адправіць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі, удзел прымуць сьвятары іншых парафій. Фэст Божай Міласэрнасьці гэта таксама і сьвята мастацкай творчасьці: сёлета на завяршэньне сьвята выступяць пераможцы дзіцяча-моладзевага фэстывалю мастацтваў «Лошыца-2017», а таксама канцэрт дасьць вядомы моладзевы каталіцкі гурт «Рыбы».

IMG_2554«Фэст Божай Міласэрнасьці-2017» у парафіі Маці Божай Ружанцовай у мікрараёне Лошыца ў Мінску адбудзецца 23 красавіка а 15.00 гадзіне, па адрасе: вуліца Гашкевіча, Сардэчна запрашаем.