«Фэст Божай Міласэрнасці 2017» адбыўся ў парафіі Маці Божай Ружанцовай у Мінску

DSC01787У нядзелю Божай Міласэрнасці, 23 красавіка, у парафіі Маці Божай Ружанцовай у Мінску (мн Лошыца) адбылася ўрачыстасць з нагоды свята Божай Міласэрнасці. Урачыстае ўшанаванне культу Божай Міласэрнасці стала ў парафіі традыцыяй і сёлета прайшло трэці раз. (Глядзець фота)

Удзел у свяце прынялі айцы-міхаліты, якія працуюць у парафіі Маці Божай Ружанцовай – ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч і ксёндз-вікарый Ян Юшко, светары мінскіх парафій, а ўзначаліў урачыстасць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі, ксёндз Аляксандр Яшэўскі, які прыехаў на свята з Магілёва, а таксама шматлікія вернікі і госці парафіі.

Пачаткам урачыстасці стала малітва да Божай Міласэрнасці перад абразом Езуса Міласэрнага ў парафіяльнай капліцы а 15.00. Штодзённы Вяночак да Божай Міласэрнасці ў гадзіну Божай Міласэрнасьці – 15.00 – даўняя і сталая традыцыя ў парафіі Маці Божай Ружанцовай. Больш за год малітва таксама траслюецца праз інтэрнэт у рэальным часе. Гэтым разам малітву да Божай Міласэрнасці ўзначаліў пробашч касцёла святых Сымона і Алены, ксёндз Уладыслаў Завальнюк.

Таксама традыцыйна ў Нядзелю Божай Міласэрнасьці ўдзельнікі ўрачыстасці адмаўляюць адмысловую малітву «Малітву за Бацькаўшчыну». Гэтым разам «Малітву за Бацькаўшчыну» правёў ксёндз-біскуп Аляксандр Яшэўскі.

Пасьля набажэнства светары і вернікі прайшлі ўрачыстай працэсіяй да палявога алтара на тэрыторыі будучага Санктуарыя Божай Міласэрнасьці, які зараз будуецца. Тут і адбылася галоўная ўрачыстая святая Імша.

Напачатак Імшы ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч прывітаў біскупа, светароў, парафіян і гасьцей: «Хрыстос Уваскрос! Хвалім і праслаўляем Яго за гэта. За Ягоную неспасцігальную, невымоўную любоў, якую мы называем Міласэрнасцю. Кожны з нас гэтай атмасфэры Божай любові, Божай Міласэрнасці патрабуе. І, каб яна разлілася на ўвесь свет, яна ў першую чаргу павінна ўвасобіцца і жыцці кожнай сям’і. Марыя, 100-годздзе якой у Фаціме зараз адзначаем, таксама спачатку аб’вілася сям’і».

Менавіта парафіяльныя сем’і і сталіся галоўнымі ўдзельнікамі ўрачыстасці: сем’і з рознага ўзросту дзецьмі чыталі слова Божае, спявалі псальмы, прыносілі да алтара дары. Адным з такіх дароў сталася пераносная капліца Маці Божай Фацімскай, якая нядаўна зявілася ў парафіі. Ксёндз-біскуп Аляксандр Яшэўскі асвяціў капліцу, якая ў гэты дзень распачала перагрынацыю па сем’ях парафіі. Біскуп таксама благаславіў сям’ю Харкевічаў, якая першае прынялаў свой домкапліцу з фігурай маці Божай Фацімскай. Таксама ксёндз-біскуп, звяртаючыся да вернікаў, нагадаў пра важнасьць малітвы да Божай Міласэрнасці. «Сёньня, у гэтае вялікае свята для парафіі маці Божай Ружанцовай у Мінску, дзе будуецца Санктуарый Божай Міласэрнасці, стоячы тут, перад гэтым алтаром, мы хочам яшчэ раз, з сэрцам поўным любові і даверу, казаць: Пане, вось мы стаім перад Табою і просім твайго святла, каб Цябе лепей пазнаць і таксама годна праслаўляць Тваю бясконцую Міласэрнасць.

Ці знойдзецца, дарагія браты і сёстры, хто-небудзь тут прысутных сярод нас, хто адважыцца сказаць: не патрэбная мне Божая Міласэрнасць. Усе мы патрабуем Божай любві: і стары, і малады, і багаты, і бедны, і хворы і здаровы, і грэшнік і той, хто жыве ў асвячальнай ласцы — ўсе мы патрабуем Божай Міласэрнасці. Бяз Божай ласкі мы ня можам нічога сказаць, нічога зрабіць ня можам нават нічога падумаць. І пра гэта выдатна казала святая сястра Фаўстына».

У часе святой Імшы на алтары былі прысутнымі таксама рэліквіі святой сястры Фаўстыны, якія на стала захоўваюцца ў Чырвоным касьцёле. На завяршэнне святой Імшы рэліквіі ўшанавалі ўсе ўдзельнікі ўрачыстасці.

На завяршэньне свята ксёндз-біскуп Аляксандр Яшэўскі пажадаў парафіянам, а таксама ксяндзу-пробашчу Генадзю Кухарэвічу Божай ласкі і Божай дапамогі ў будаўніцтве Санктуарыя Божай Міласэрнасці: «Няхай гэтая мара і вельмі неабходная справа сапраўды здзяйсняецца». А ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч запрасіў усіх вернікаў далучацца да штодзённай малітвы да Божай Міласэрнасці, якая адбываецца ў парафіяльнай капліцы а 15.00. Хто ня мае магчымасці быць у гэты час на набажэнстве, няхай далучаецца да супольнай малітвы праз інтэрнэт. Наўпроставая трансляцыя адбываецца праз агульнакаталіцкі сайтhttp://catholic.by/, а таксама праз сайт парафіі Маці Божай Ружанцовай http://loshycacsma.by/.

На завяршэньне перад удзельнікамі свята таксама выступілі пераможцы дзіцяча-моладзевага фестывалю мастацкай творчасці «Лошыца 2017», а таксама з канцэртам выступіў моладзевы каталіцкі гурт «Рыбы».