Еўрапейскае спаткане моладзі Тэзэ ў Стразбургу

Еўрапейскае спаткане моладзі Тэзэ ў СтразбургуУ свята Нараджэння Пана  група моладзі 45 чалавек распачала духоўныя рэкалекцыі і выезд на Еўрапейскае спаткане моладзі Тэзэ ў Стразбургу. Духоўная пілігрымка распачалася сьвятой Імшой у 22:00, якую адправіў ксёндз Генадзь Кухарэвіч, які таксама ўзначаліў групу пілігрымаў. (Фота)

Па дарозе моладзь адведала Прагу, дзе мелі магчымасць пабачыць гэты прыгожы горад. Падчас пабыту ў Празе ў кляштарнай капліцы Айцоў Капуцынаў была атпраўлена Святая Імша.

28 снежня ў 8 гадзін раніцы група даехала да Страсбурга. Там у месцы спатканняў моладзі Тэзэ адбылася рэгістрацыя, дзе група была падзелена і кожны выехаў на месцы прабывання ў сем’ях. Праграма кожнага дня выглядала наступным чынам: раніцаю была супольная малітва паводле праграмы Тэзэ; спатканне ў групах, дзе моладзь з розных краінаў абмяркоўвала тэму, якую запрапанавалі браты з Тэзэ; з’езд групаў у Стразбургу, дзе маглі скарыстаць з розных культурных праграм (зведванне горада, арганныя канцэрты, тэматычныя спатканні); супольная вячэра і малітва Тэзэ. Новы год моладзь спаткала ў тых групах, дзе пражывала.

1 снежня праз Германію на наступны дзень даехалі да Чэнстаховы, дзе быў начлег. Там адбылася экскурсія, якую павёў айцец паўлін, а таксама група ўдзельнічала ў двух Святых Імшах каля абраза Маці Божай Чэнстахоўскай. Падчас адной з гэтых Імшаў ксёндз Генадзь даручыў моладзь Маці Божай. Таксама моладзь удзельнічала ў вячэрняй малітве ружанцовай, падчас якой прагучала „Вітай Марыя” і на беларускай мове.

4 студзеня бяспечна і поўныя ўражанняў вярнуліся на нашу Радзіму.