Душпастырства для людзей хворых

JesusУ парафіі Маці Божай Ружанцовай існуе даўняя традыцыя: кожную пятніцу адведваць людзей хворых, якія знаходзяцца дома і ня могуць наведаць святую Імшу ў касцёле.

 

Яе заснавальнікам і выканаўцам ёсць пробач парафіі, ксёндз Генадзь Кухарэвіч. Кожную пятніцу ён наведвае хворых людзей, разам моліцца, удзяляе святыя сакрамэнты. Шмат гадоў ён праводзіць святую Імшу ў сям’т парафіянаў разам з хлопчыкам, які ад дзяцінства прыкуты да інваліднага вазка. Асаблівым чынам такія наведванні хворых адбываюцца напярэдадні вялікіх святаў. Гэткім чынам, напярэдадні свята Нараджэння Хрыстовага чарговыя адведзіны адбудуцца ў пятніцу 19 снежня.