Чысціня, убоства, паслухмянасць – часовыя абеты клерыка-міхаліта Аляксандра

Абеты клерыка Аляксандра29 верасня ў парафіі Маці Божай Ружанцовай адбылася ўрачыстасць аднаўлення часовых абетаў: чысціні, ўбоства і паслухмянасці Міхаліта,клерыка Аляксандра. (фота). Гэты дзень для ўрачыстага абраду быў прызначаны невыпадкова: 29 верасня — свята Святога Арханёла Міхала – апекуна ордэна Міхалітаў, чальцамі якога з’яўляецца пробашч парафіі, ксёндз Генадзь Кухарэвіч і клерык Аляксанлр, які распачаў у парафіі гадавую практыку. Гэты дзень ёсць асабліва ўрачыстым у парафіях айцоў-Міхалітаў ва ўсім свеце.

Часовыя абеты — чысціні, ўбоства і паслухмянасці – клерыка Аляксандра ў прысутнасці ягоных бацькоў, блізкіх, парафіянаў і светароў прыняў пробашч Генадзь Кухарэвіч. Прамаўляючы да прысутных ксёндз-пробашч сказаў: “Усе манаскія супольнасьці ў розныя часы ніколі не былі абыякавымі да надзённых праблемаў свайго часу. Заснавальнік нашага ордэна, благаслаўлёны ксёндз Браніслаў Маркевіч ня быў абыякавы да сіротаў, якія прыйшлі да яго на плябанію, і з часам стварыў для іх адмысловы прытулак. Часамі нам, манахам, светарам, задаюць пытанні: чаму мы выбралі гэты шлях? А каштоўнасць гэтага манаскага шляху ёсьць вельмі моцнай: аднойчы ксёндз Францішак узяў свайго брата, каб ісці ў горад эвангелізаваць. Калі прайшлі ўвесь горад брат запытаўся: чаму ж не эвангелізавалі? Як не эвангелізавалі — зьдзівўся Францішак. Мы ж былі апранутыя ў габіт. Гэтак і клерык Аляксандр зараз апрануты ў сутану з чорным пасам, каб — нібыта спартовец-змагар — змагацца з цяжкасцямі, чалавечымі слабасцямі і заганамі, І сёння мы молімся, каб у нашай краіне і нашым горадзе было ўсё больш людзей, якія будуць абараняць і пашыраць духоўныя каштоўнасці, якімі ёсьць Божыя запаведзі, якімі ёсьць святыя сакрамэнты, малітва, добрыя ўчынкі. Молімся за моцныя Богам, за святыя пакліканні да манаскага і святарскага жыцця”.