Божанараджанёвая пастанова і даўгачаканы візіт Св. Мікалая

13 студзеня пасля Святой Імшы а 12 гадзіне ў нашай капліцы адбылася божанараджанёвая пастанова, якую падрыхтавалі с. Любаміра, наша арганіска Анастасія Усніч, а таксама дзеці нашай парафіі. Праз увесь перыяд Нараджэння Пана кожны чалавек разважаў вялікую таямніцу прыйсця Езуса Хрыста на свет. Анёлы, пастушкі і мудрацы вялі нас да ясляў, а сваім прыкладам паказвалі, дзе мы павінны шукаць  нашага Збаўцу і адказы на многія пытанні.

Нашыя дзеці на заканчэнне перыяду Нараджэння Пана праз пастанову, спеў і танец, яшчэ раз скіравалі нашыя думкі да гэтай падзеі, а таксама напоўнілі радасцю сэрцы ўсіх сабраных. На заканчэнне з афіцыйным візітам нашую парафіі наведаў св. Мікалай, гучна прывітаны праз ўсіх дзетак. Св. Мікалай скіраваў да сабраных некалькі слоў і ўсім добрым дзецям раздаў доўгачаканыя падарункі. Таксама абяцаў, што наведае нашую парафію ў наступным годзе. Не абышлося без супольнага фотаздымка з Дарагім Госцям.

Фотаздымкі можна паглядзець тут