БЛАГАСЛАЎЛЁНЫ БРАНІСЛАВЕ, МАЛІСЯ ЗА НАС!

30 студзеня ўсе міхаліты адзначаюць свята свайго Айца заснавальніка – бл. Браніслава Маркевіча. А 19:00 гадзіне ў нашай капліцы адбылася урачыстая Святая Імша, галоўнай інтэнцыяй якой была просьба аб дальнейшым развіцці Ордэна Святога Міхала Арханёла, а таксама аб Божым благаслаўленні для ўсіх спраў нашай Супольнасці. Пасля Святой Імшы адбылося набажэнства праз заступніцтва бл. Браніслава Маркевіча, а пасля благаслаўлення Найсвяцейшым Сакрамэнтам адбылося ўшанаванне рэліквій бл. Браніслава. Мэтаю нашага жыцця ёсць святасць, пагэтаму возьмем словы благаслаўлёнага:

«Стаўшы святаром, я ўзяў на сябе абавязак стаць святым, і таму я павінен вучыцца гэтай цноце і ў ёй удасканальвацца».