Благаслаўленьне на новы навучальны год

IMG_0494Сьвятая Імша на пачатак новага Катэхэтычнага і новага школьнага году адбылася ў парафіі Маці Божай Ружанцовай. (Глядзець фота).

Паводле даўняй традыцыі, перад Імшою дзеці і моладзь ішлі да споведзі, маліліся і прымалі сьвятую Камуніі.

На завяршэньне Імшы ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч і ксёндз-вікарый Ян Юшко асьвяцілі дзёньнікі і залікоўкі, а таксама паблагаславілі школьнікаў і студэнтаў, настаўнікаў, выхавацеляў, выкладчыкаў і катэхэтаў.

Дзеці таксама даведаліся расклад заняткаў Катэхэзы, якія штогод распачынаюцца ад пачатку верасьня.