Благаслаўленьне на новы навучальны год

IMG_0497Падчас дзіцяча-моладзевай Імшы напярэдадні новага 2016 навучальнага і катэхэтычнага году, ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч і ксёндз-вікарый Ян Юшко маліліся за дзяцей і моладзь парафіі.

У парафіі Маці Божай Ружанцовай гэта даўняя традыцыя распачаць навучаньне з Богам. Больш за сто дзяцей і моладзі, як і ў мінулыя гады, запісаліся на заняткі Катэхэзы. Ксёндз-пробашч асьвяціў школьныя ранцы і падручнікі, студэнцкія залікоўкі. А на завяршэньне сьвятой Імшы сьветары благаславілі кожнага навучэнца, усіх настаўнікаў і бацькоў дзяцей.