Біскуп Юры Касабуцкі маліўся на месцы будаўніцтва Нацыянальнага санктуарыя Божай Міласэрднасці

У свята Божай Міласэрнасці ў парафіі Маці Божай Ружанцовай у Мінску адбылося першае набажэнства да Божай Божай Міласэрнасьці. (Глядзець фота).

У ім ад сёлета і штогод праз урачыстую малітву будзе аддавацца ў апеку Божай Міласэрнасці наша Бацькаўшчына – Беларусь. З гэтай нагоды парафію наведаў, узначаліў святую Імшу, а таксама ўдзяліў сакрамэнт Бежмавання ксёндз-біскуп Юры Касабуцкі. На святой Імшы прысутнічалі таксама сьветары: ксёндз Раман – дырэктар душпастырскага цэнтру, ксёндз Пётр – які адказвае за пабудову Апосталдьскай нунцыятуры, ксёндз Аляксандр Фаміных – дырэктар дырэктар дабрачыннага каталіцкага таварыства Карытас, а таксама айцец Дзьмітрый, які паслугоўваў у спавядальні, а таксама была сястра Ганна з Гатва.

У парафіі Маці Божай Ружанцовай ксёндз-біскуп пабываў не ўпершыню: калі парафіяне яшчэ ня мелі ўласнай капліцы і маліліся ў будынку мясцовага ЖЭСа, ужо тады ксёндз Юры прыязджаў, каб правесці рэкалекцыі, звярнуцца да парафіянаў з Божым словам. Пра гэта, вітаючы высокага госьця, узгадаў ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч. Аднак, як біскуп, ксёндз Юры прыбыў у парафію ўпершыню. Таму натуральным было хваляваньне гаспадароў, якія сардэчна прывіталі пастыра хлебам-соллю і традыцыйна — цёплымі словамі. У сваю чаргу ксёндз-біскуп зычліва вітаў усіх парафіянаў, якія выйшлі, каб сустрэць шаноўнага госьця пры ўваходзе ў капліцу. Прыязнымі і цёплымі словамі ацец Юры неўзабаве зняў і хваляваньне, якое ў гэты дзень ахапіла таксама кандыдатаў да сакрамэнту Бежмаваньня.

Прамаўляючы да вернікаў ксёндз Юры сказаў: “У свята Божай Міласэрнасці… ушануем сястру Фаўстыну, праз якую аб’явілася Божая Міласэрнасьць. Магчыма яна ня ўмела пісаць і чытаць, але перадала каштоўнасьць прысутнасьці Юзуса Міласэрнага сярод нас.”

Затым ксёндз-біскуп удзяліў сакрамэнт Бежмаваньня 25 парафіянам, многія з якіх прымалі гэты сакрамэнтальны дар са слязамі на вачах.

На завяршэнне святой імшы ксёндз-біскуп, ксёндз-пробашч і ўсе прысутныя сьвятары разам з парафіянамі прысвяцілі Езусу Міласэрнаму нашу Бацькаўшчыну. А затым ўсе разам адсьпявалі Вяночак да Божай Міласэрнасьці.

На завяршэнне урачыстасці ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч, а таксама асобы, што прынялі сакрамэнт Бежмавання і ўсе парафіяне шчыра дзякавалі ксяндзу Юрыю за супольную малітву. З нагоды будаўніцтва Нацыянальнага санктуарыя і значнасьці культу Божай Міласэрнасьці і надалей кожны год у парафію Маці Божай Ружанцовай будуць запрошаныя беларускія біскупы, каб разам ушаноўваць Божую Міласэрнасьць і маліцца за нашу Бацькаўшчыну.

Свята Божай Міласэрнасьці ў парафіі маці Божай Ружанцовай сёлета сталася асабліва значным з некалькіх прычынаў. З 2010 году ў парафіі знаходзіцца абраз Божай Міласэрнасьці. Ён зьяўляецца копіяй абраза, які захоўваецца ў Вільні і, які быў намаляваны са слоў святой сястры Фаўстыны Кавальскай – законніцы, праз якую Езус абвесціў сваю Міласэрнасьць. Копія таго абраза была перададзеная ў парафію Маці Божай Ружанцовай, калі новазбудаваную капліцу асвяціў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Дарэгуль перагрынацыя абраза Езуса Міласэрнага прайшла па ўсіх парафіях Мінска-Магілёўскай архзідыяцэзіі.

Яшчэ раней – з 2009 году – у парафіі Маці Божай Ружанцовай асаблівым чынам ушаноўваецца Божая Міласэрнасьць: кожнага дня а 15.00 гадзіне – гадзіне сьмерці Хрыста –на алтар выстаўляецца Найсьвяцейшы сакрамэнт для Ягонай адарацыі ў ціхай і шчырай малітвы. Кожны, хто наведае парафію ў гэты час, атрымае магчымасьць пабыць у цішы і памаліцца Пану Богу ў Найсьвяцейшым Сакрамэнце і ўшанаваць Божую Міласэрнасьць перад Ягоным абразом.

Акрамя таго, ў парафіі пачалося будаўніцтва Нацыянальнага санктуарыя Божай Міласэрнасьці, якое ініцыяваў святой памяці ксёндз-кардынал Казімір Сьвёнтак.