На шлях у неба — сьвята Белага тыдня

DSC04718         Урачыстасць Першай Святой Камуніі для дзяцей парафіі Маці Божай Ружанцовай прадоўжылася так званым белым тыднем. Праз увесь тыдзень — ад панядзелка 18 да нядзелі 25 мая — дзеці, якія ўпершыню прыступілі да сакрамэнту, у першакамунійных строях штодня збіраліся на святочную Імшу. Таксама штодня з адмысловай прамовай да іх звяртаўся ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч. Галоўны заклік святара — жыць у Божай любові. “Адкрыйце свае сэрцы на Божую любоў: дазвольце Пану ўвайсці ў вашае жыццё і самі жывіце ў Богу. Гэта абавязак і заданне праз усё вашае жыццё”, падкрэсліў святар.

         Таксама з рук ксяндза-пробашча кожнае дзіця атрымлівала памятку кожнага дня белага тыдня: у панядзелак — абразок святога Арханёла Міхала, у аўторак — шкаплер Святога Арханёла Міхала, у сераду — кнігу Бібліі, у чацвер — ружанец, у пятніцу — памятку пра Першую Святую Камунію.

          Супольныя фотаздымкі, салодкі стол і рухомыя гульні  сталі завяршэннем белага тыдня.

Фотаздымкі з белага тыдня можна паглядзець тут.