Белы тыдзень – сьведчаньне вернасьці Хрысту

 

DSC04582Урачыстасьць Першай сьвятой Камуніі ў парафіі Лошыцы прадоўжылася ўрачыстасьцю Белага тыдня. (Глядзець фота).

Штодня група юнакоў і дзяўчат, якія сёлета ўпершыню ў сваім жыцьці прынялі Сьвятую Камунію, прыходзілі ў парафіяльную капліцу на сьвятую Імшу ў першакамунійны белых строях. Штодня ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч, і ксёндз Як Юшко, які падрыхтоўваў дзяцей да ўрачыстасьці, прамаўлялі адмысловыя казаньні. Таксама дзеці атрымалі на памяць пра ўрачыстасьць Першай сьвятой Камуніі адмысловыя пасьведчаньні і ружанцы.

Асаблівасьцю Белага тыдня ў гэтым годзе стаўся візыт у парафію настаяцеля ордэна Сьвятога Арханёла Міхала, айца-генерала Дар’юша Вілька. На ўспамін на урачыстасьць і сустрэчу айцец-генерал асабіста ўручыў кожнаму дзіцяці абраз Сьвятога Арханёла Міхала.