Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў стравы на Велікодны Стол

DSC01220Кожную гадзіну Вялікай суботы ў парафіі Маці Божай Ружанцовай адбывалася асвячэньне страў на Велікодны стол. Асвячэнне распачалося а 9.00 раніцы і закончылася а 19.00 – незадоўга да пачатку Вігіліі Ўваскрашэння Пана. (Глядзець фота)

А 12.45 парафію наведаў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, каб разам памаліцца і таксама асьвяціць стравы на Велікодны стол. Прамаўляючы да вернікаў ксёндз-арцыбіскуп пажадаў, каб уваскрэслы Хрыстут жыў у душы кожнага чалавека праз учынкі дабра і міласэрнасьці, праз любоў да бліжняга. Архібіскуп таксама асьвяціў стравы і памаліўся разам з парафіянамі.

Цягам Вялікай суботы ў парафіяльную капліцу з упрыгожанымі кошыкамі з яйкамі і вяндлінай ішлі сотні людзей.