Перадкалядныя рэкалекцыі з Чэславам Паўлюкевічам

З 7 да 9 снежня і ў парафіі маці Божай Ружанцовай адбыліся традыцыйныя Божанараджанёвыя рэкалекцыі, якія сёлета правёў ксёндз-экзарцыст з Росі Чэслаў Паўлюкевіч. Ксёндз Чэслаў меў навуку для парафіянаў цягам трох дзён падчас святых Імшаў: у нядзелю а 19.00, у панядзелак а 7.45 і а 19.00 і ў аўторак а 8.00 і а 19.00.

Ксёндз Чэслаў Паўлюкевіч – адзін з першых ксяндзоў-экзарцыстаў у Беларусі. Скончыў Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне. Святарскае пасвячэнне атрымаў 30 мая 1998 года з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча. Працаваў у пабернардынскім касцёле ў Гродне, сёння — кусташ санктуарыя Езуса Журботнага ў Росі. У 2011 годзе быў прызначаны экзарцыстам.