Акт прысвячэння Бацькаўшчыны Божай Міласэрнасці

Упершыню Акт прысьвячэньня Бацькаўшчыны Божай Міласэрнасьці адбыўся ў 2015 годзе праз Біскупа Юрыя Касабуцкага.

Міласэрны Божа, ад сваёй вялікай любові да нас, Ты стварыў свет, анёлаў і людзей. Міласэрны Езу, праз сваё ўцелаўленьне Ты стаў адным з нас.

Ты абвяшчаў Міласэрнасць словам і ўчынкам. Найбольшую Міласэрнасьць да нас Ты выявіў на крыжы, дзе Міласэрнасць з’ядналася з Божаю справядлівасцю. Ты застаўся з намі, як Міласэрнасць у Касцёле – у святых сакрамэнтах, асабліва ў сакрамэнце Эўхарыстыі і пакаяння, у слове Божым, асабліва ў Евангеллі.

Ты спаслаў нам як лепшы дар Айца Духа Святога, які працягвае Тваю справу ў свеце і ўсё асвячае.

Сузіраючы абраз Тваёй Міласэрнасьці і Цябе, Міласэрнага, які знаходзішся ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, давяраем Тваёй бязмежнай Міласэрнасці. Пане, давяраем Табе, але просім, каб ты ўмацоўваў наш давер.

Сёння ўрачыста прысвячаем Тваёй Міласэрнасці ўсю нашую Бацькаўшчыну, нашыя сем’і і нас саміх. Акунаем у Тваю Міласэрнасць усе грахі і ўсіх грэшнікаў нашай Бацькаўчыны, асабліва тых, хто далёка ад Цябе; грахі нашых сем’яў – бацькоў, маці, пажылых, адзінокіх людзей, моладзі і дзяцей; грахі п’янства, сужэнскай нявернасці, забойства ненароджаных дзяцей, распусты і ўсялякія людзкія бядоты. Мы моцна спадзяёмся, што Ты прабачыш нам усё гэта і ўмацуеш нашую слабую волю, каб ў будучым мы былі моцнымі.

Абяцаем, што ў нашым штодзённым жыцці будзем рабіць ўчынкі Міласэрнасці адносна кожнага чалавека, якому патрэбна дапамога: у сям’і, дома і на вуліцы, у школе і на працы.

Абяцаем, што будзем звяртацца да суда Тваёй Міласэрнасці – да святой споведзі; будзем часта прымаць святую Камунію, у якой утоена Твая Міласэрнасць; будзем часта ўзірацца ў аблічча Тваёй Міласэрнасці, усклікаючы ў сэрцы: Езу, давяраю Табе!

Абяцаем ратаваць іншых пры дапамозе Тваёй Міласэрнасці; будзем маліцца Вяночак да Тваёй Міласэрнасці; трэцяя гадзіна дня будзе гадзінаю Міласэрнасці для нас і для тых, каго мы будзем даручаць Тваёй Міласэрнасці.

Міласэрны Езу! Звярні ўвагу на нашую бяду і ўбоства: духоўнае і фізічнае, звярні ўвагу на нашыя сем’і, нашую Бацькаўшчыну, на ўсё чалавецтва і ўвесь свет.

Езу, ратуй нас! Асвяці ўвесь свет і нас прамянямі Тваёй Міласэрнасці перад справядлівым гневам Айца. Маці Міласэрнасці, заступайся за нас!