Айцец-генерал і айцец эканом адправілі дзіцяча-моладзевую Імшу

 

IMG_1595Падчас візыту ў Беларусь з нагоды закладкі вугавога каменя ў падмурак Нацыянальнага санктуарыя Божай Міласэрнасьці, Настаяцель ордэна сьвятога Арханёла Міхала ксёндз Дар’юш Вільк і эканом ордэна, прынялі ўдзел у Дзіцяча-моладзевай сьвятой Імшы ў парафіі Маці Божай Ружанцовай. (Глядзець фота).

Айцы-міхаліты склалі найлепшыя пажаданьні ксяндзу-пробашчу Генадзю Кухарэвічу, ксяндзу-вікарыю Яну Юшко і апарафіянам Лошыцы ў справе ўзрастаньня ў веры і запэўнілі ў сваёй падтрымцы з нагоды будаўніцтва ў парафіі Нацыянальнага Санктуарыя Божай Міасэрнасьці.

Айцец-генерал і айцец-эканом таксама падарылі парафіі сьвятарскі арнат з выявай заснавальніка ордэна айцоў-міхлітаў, благаслаўленага ксяндза Браніслава Маркевіча.

Айцец-генерал Дар’юш Вільк таксама благаславіў заручыны будучай сямейнай пары – парафіяніна Аляксея Карповіча і ягонай нявесты.

На завяршэньне сустрэчы і на памяць аб ёй айцы-міхаліты ўручылі дзецям, якія прынялі першую сьвятую камунію, абразы Езуса Міасэрнага.