Аб’явы душпастырскія: Трэцяя нядзеля Вялікага посту

Літургічны каляндар

Панядзелак, 9 сакавіка: Успамін святой Францішкі Рымскай, законніцы

Аб’явы

1. Праз увесь Вялікі пост кожную пятніцу пасля Імшы ў 19.00 адбываецца Крыжовы шлях:

13 сакавіка Крыжовы шлях павядзе парафіяльная студэнцкая і школьная моладзь

20 сакавіка Крыжовы шлях павядуць мужчыны нашай парафіі

27 сакавіка Крыжовы шлях павядуць тыя, хто 25 сакавіка складуць пастановы маліцца за ненароджаных дзяцей

3 сакавіка, калі дазволіць надвор’е, Крыжовы шлях пройдзе вакол капліцы.

2. Песні-жальбы будуць адбывацца ў нядзелю пасля Імшы а 10.30 і а 18.00 разам з Катэхезай для дарослых.

3. Распачынаецца тыдзень дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас». Ад 9 сакавіка да серады 25 сакавіка збіраем рэчы: аддзенне, абутак, прадукты доўгатэрміновага захоўвання, памперсы, дзіцячае аддзенне і абутак, школьныя прылады і цацкі для «Картытаса». Усе гэтыя рэчы затым будуць перададзеныя людзям маламаёмым. Калі ў нашай парафіі таксама ёсць людзі ў патрэбе, трэба праінфармаваць ксяндза Генадзя пра гэта і прыходзіць таксама ўзяць сабе неабходныя рэчы. Сёння многія людзі знаходзяцца ў патрэбе, але сярод нас ёсць тыя, хто трывае ў асаблівай нястачы. Таму ўсіх заклікаю да міласэрнасці і сардэчнасці.

Пры канцы капліцы знаходзяцца свечкі, перададзеныя нам «Карытасам», якія каштуюць 15 тыс. рублёў. Гэта свечкі на Велікодны стол і тыя, хто іх набудзе, гэткім чынам ахвяруе на патрэбы «Карытас» для маламаёмых. Складкі падчас сённяшніх Імшаў таксама будуць скіраваныя на «Карытас».

4. Ад аўторка распачынаецца навэнна да святога Юзафа. Менавіта ў дзень успамінаў святога была зарэгістравана нашая парафія. Штодня праз заступніцтва святога Юзафа будзем маліцца пра будаўніцтва нашага Касцёла. Таксама будзем маліцца за візіт у нашую краіну дзяржаўнага сакратара Ватыкану кардынала Пьетро Параліна. Каб гэты візіт быў выніковым і плённым у справе ўзрастання і ўмацавання Касцёлу ў Беларусі. А таксама каб гэты візіт таксама паспрыял будаўніцтва ў нашай парафіі Нацыянальнага санктуарыя Божай міласэрнасці.

5. У аўторак, ва ўспамін Святога Арханёла Міхала, кандыдаты будуць прыняты ў міністранты.

6. Катэхеза для дзяцей, якія рыхтуюцца да Першай Святой Камуніі, адбудзецца ў наступную суботу ў 17.00.

7. Сустрэча з міністрантамі адбудзецца ў суботу ў 14.30.

8. Працягваюцца адведзіны душпастырскія.

9. У нашай парафіі капліца адчынена штодня з 8.00 раніцы да 21.00 гадзіны вечара.

 

Памолімся за тых, хто дзяжурыў, прыбіраў капліцу, хто бярэ чынны ўдзел у жыцці парафіі праз ахвяру, малітву і працу. Усіх даручаем Езусу Міласэрнаму праз заступніцтва Маці Божай і Святога Арханёла Міхала. Тваёй абароне…