Аб’явы душпастырскія: Сёмая нядзеля Велікодная

  1. Літургічны каляндар
    • Панядзелак 2 чэрвеня: святых Марцэліна і Пятра, мучанікаў.
    • Аўторак 3 чэрвеня: успамін святога Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў з Уганды.
    • Чацвер 5  чэрвеня: успамін святога Баніфацыя, біскупа і мучаніка.
    • Пятніца 6 чэрвеня: святога Норбэрта, біскупа.
  2. Іншыя аб’явы:
    • На гэты тыдзень прыпадае першая нядзеля месяца. Пачынаюцца чэрвеньскія набажэнствы. А менавіта: штодня а 18.30 і сёння таксама будзем маліцца Літанію да Найсвяцейшага Сэрца Езуса, і гэтак жа, як і на працягу мінулага месяца, будзе чытацца чытанка. Сёння ў сувязі з працэсіяй Божага Цела Імша Святая ў нашай парафіі будзе толькі а 19.00 для тых, хто не змог быць на працэсіі. Ад сённяшняга дня пераходзім на летні расклад Імшаў і набажэнстваў, а менавіта: па нядзелях не будзе Святой Імшы а 12.00 і катэхэзы для дарослых і дзяцей.
    • На наступным тыдні першы чацвер, першая пятніца і першая субота месяца. У гэтыя дні Святая Імша будзе а 8.00 і а 19.00.
    • На мінулым тыдні ў пятніцу ад арганізацыі Дзяржбуднагляд атрымалі дазвол на будаўніцтва будпляцоўкі. Толькі за атрыманне гэтага дазволу мы заплацілі 6 мільёнаў 233 тысячы беларускіх рублёў. Ад панядзелка падрадчык рыхтуе пляцоўку. У панядзелак Буднагляд вызначыць нам інспектара, прашу аб малітве ў гэтай справе. У сувязі з гэтым, 5 чэрвеня а 19.00 будзе адпраўлена Святая Імша, на якой будуць прысутныя прадстаўнікі нашай манаскай улады, а таксама на гэтую Імшу запрошаны прадстаўнік падрадчыка, праекціроўшчыкі, прадстаўнік Буднагляду. Асаблівым чынам запрашаю на гэтую Святую Імшу ўсіх, хто спрычыніўся да гэтай важнай падзеі праз канкрэтныя справы і малітву, а менавіта вас, дарагія парафіяне. У панядзелак каля 12.00 падрадчыкі прывязуць на пляцоўку вагончыкі, а значыцца будзе кран, і трэба будзе наш вагончык і біяпрыбіральню пераставіць бліжэй да капліцы. Таму, калі ёсць асобы, якія маглі б дапамагчы выгрузіць усё з вагончыка і дапамагчы пераставіць біяпрыбіральню, калі ласка, прашу прыйсці да капліцы а 8 раніцы. Гэта дазволіць, каб бліжэйшым часам падрадчык мог зрабіць агароджу, якая аддзеліць тэрыторыю каліцы ад будпляцоўкі. Таксама, калі вагончык стане на сваё месца, пасавала б яго пафарбаваць і зрабіць унутры так, каб уклаўшы назад неабходныя рэчы, у яго можна было б увайсці і знайсці там патрэбныя рэчы.
    • Парашу бацькоў дзяцей, якія едуць у Польшчу ў Лодзь, прынесці запоўненыя анкеты і ўсе неабходныя дакументы з пашпартамі.
    • Звяртаюся з вялікай просьбай дапамагчы ў дзяжурстве ў капліцы па суботах з 12.00 да вечаровай Святой Імшы.
  3. Падзяка:  Дзякую тым, хто дзяжурыў, прыбіраў капліцу і даглядаў тэрыторыю, дапамагаў каля плябаніі. Дзякую за ўсе вашыя ахвяраванні, асабліва на будаўніцтва касцёла, за супольную і індывідуальную малітву, якой падтрымліваеце развіццё нашай парафіі.
  4. Віншаванні: Віншую таксама Альвіну Марыю і яе бацькоў з нагоды Хросту. Віншую асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць юбілеі, дні нараджэння. Таксама віншую імяніннікаў і тых, хто нарадзіў дзяцей. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем Езусу Міласэрнаму праз заступніцтва Маці Божай і святога Арханёла Міхала. Тваёй абароне…