Аб’явы душпастырскія: Свята Хросту Пана, заканчэнне перыяду Нараджэння Пана

Хрост Пана Езуса Хрыста

Хрост Пана Езуса Хрыста
Мастак Daniel Bon­nell http://www.bonnellart.com

Нядзеля 12 студзеня 2014 года — Свята Хросту Пана

І. Літургічны каляндар

1. Панядзелак, 13 студзеня: Святога Гілярыя, біскупа і Доктара Касцёла.
2. Пятніца, 17 студзеня: Успамін Святога Антонія, абата.

ІІ. Іншыя аб’явы:

  1. Прыпамінаю, што ўжо ў нашай парафіі пасля перарыву на зімовыя канікулы распачалася катэхэза для дзяцей і моладзі, а таксама спатканні для міністрантаў.
  2. Яшчэ можна запісвацца на калядныя адведзіны. Запісы будзе прымаць ксёндз пробашч у правай сакрыстыі. Вельмі прашу запісвацца загадзя.
  3. Сёння а 15:00 на плебаніі адбудзецца фармацыйнае спатканне для руху сужэнскія сустрэчы.
  4. Ахвяра з сённяшняга дня будзе прызначаная на дыяцэзіяльныя мэты.
  5. Пры канцы капліцы яшчэ ёсць асвечаныя ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана крэйда і кадзіла.
  6. Запрашаю моладзь нашай парафіі, іх сяброў, не толькі каталікоў, але і з іншых веравызнанняў, на спатканне, якое адбудзецца 26 студзеня пасля Святой Імшы а 12:00.
  7. На гэтым тыдні прымаюцца заяўкі на ўдзел у парафіяльным фестывалі «ЛОШЫЦА 2014″. Гэта можа быць рэлігійныя верш, песня, а таксама ігра на музыкальным інструменце. Заяўкі прымае клерык Аляксандр.

ІІІ. Падзяка:

Дзякую ўсім, хто бярэ чынны ўдзел у жыцці парафіі. Дзякую усім за добрую волю дапамагаць ствараць нашу парафіяльную супольнасць працай, ахвярамі і малітвай. Асабліва дзякую за ахвяраванні на будаўніцтва касцёла.

ІV. Віншаванні:

Традыцыйна віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі, дні нараджэння, а таксама хто нарадзіў дзяцей. Асабліва віншую Паліну і Фелікса з нагоды Хросту, а таксама Дзмітрыя і Наталлю, Аляксандра і Алу з нагоды шлюбу. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў, памолімся супольна – Тваёй абароне…