Аб’явы душпастырскія: Шаснаццатая нядзеля звычайная

Літургічны каляндар

Панядзелак, 21 ліпеня: Святога Лаўрэнція з Брындызі, святара і доктара Касцёла.

Аўторак, 22 ліпеня: Успамін святой Марыі Магдалены.

Серада, 23 ліпеня: Свята святой Брыгіты, законніцы, апякункі Еўропы.

Чацвер, 24 ліпеня: Святога Шарбэля Маклуфа, святара.

Пятніца, 25 ліпеня: Свята святога Якуба, Апостала.

Субота, 26 ліпеня: Успамін святых Яўхіма і Ганны, бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі.

Аб’явы

  1. У пятніцу, ва ўспамін святога Крыштафа адбудзецца асвячэнне транспартных сродкаў і благаслаўленне кіроўцаў. Святая Імша ў гэты дзень адбудзецца ў 8.00 і 19.00. У гэты дзень транспартным сродкам можна будзе заехаць на тэрыторыю Касцёла. Пасля Імшы адбудзецца пасвячэнне, пасля чаго традыцыйна кіроўцы падаюць сігнал як знак удзячнасці святому Крыштафу.
  2. Працягваецца будаўніцтва Касцёла. Першым этапамесць правядзенне электрычнасці і пракладванне інжэнерных сетак: вады, каналізацыі і газу. У гэты момант атрымоўваем дазвол на правядзенне раскопак, каб у бліжэйшы час распачаць працы па правядзенню камунікацый. Гэтыя працы самыя затратныя, таму дзякую ўсім, хто ахвяруе, ахвяраваў ці будзе ахвяраваць на будаўніцтва Касцёла. На гэтым тыдні будаўнічая пляцоўка была прынята инспектарам, и ў Госбуднадзор пададзеныя ўсе неабходныя дакументы для атрымання дазволу на далейшае будауніцтва. Калі не будзе перашкодаў, дазвол будзе дадзены ў аўторак.

Падзяка

Дзякую Алене Бандарэнка і аляксею Карповічу за апеку над групаю, якая ўзяла ўдзел ў міжнароднай парафіядзе ў Варшаве. Віншую Марыю Карповіч з занятымі 2-ім месцы па Рэлігійнай песне і 3-ім месцы па Свецкай песне, Яна Турчака за ўзяцце дзвюх бронзавых медаляў за плаванне; Паўла Шэнца за ўзяцце 2-га месца па стрэльбе.

Віншаванні

Віншую асобы, якія на гэтым тыдне святкуюць юбілеі, дні нараджэння. Таксама віншую імяніннікаў і тых, хто нарадзіў дзяцей. Асабліва віншую Аляксандра і Таццяну з нагоды шлюбу, Анастасію і яе бацькоў з нагоды хросту. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, тых, хто прычыняецца да будаўніцтва, даручаем Езусу Міласэрнаму праз заступніцтва Маці Божай і Святога Арханела Міхала. Тваей абароне…