Аб’явы душпастырскія: Пятая нядзеля Вялікага посту, Нядзеля Пальмовая, Вялікі тыдзень, Нядзеля Ўваскрашэння Пана, Нядзеля Божай Міласэрнасці

Пятая нядзеля Вялікага посту

Літургічны каляндар

Аўторак, 4 красавіка: Святога Ізыдора, біскупа і доктара Касцёла.

Серада, 5 красавіка: Святога Вінцэнта Фэрэра, святара.

Пятніца, 7 красавіка: Успамін святога Жана Батыста Сальскага, святара.

Іншыя аб’явы на пятую нядзелю Вялікага Посту

1. Сардэчна запрашаем на Вялікапосныя Набажэнствы. Кожную пятніцу пасля Святой Імшы ў 19.00 адпраўляецца набажэнства Крыжовага шляху.
У пятніцу, 7 красавіка, Крыжовы шлях вядуць мужчыны нашай парафіі. Кожную нядзелю пасля Святой Імшы ў 10.30 і перад вячэрняй Святой Імшой у 18.20. спяваем песні жальбы.

2. Вялікапоснае чуванне моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдзе ў ноч з 8 на 9 красавіка ў мінскай архікатэдры (пл. Свабоды, 9). Тэма сёлетняй малітоўнай сустрэчы — «Актуальнасць Фацімскага паслання Марыі аб малітве і навяртанні». Да ўдзелу ў начным чуванні запрашаецца моладзь з усіх дыяцэзій.

Нядзеля Пальмовая

У Нядзелю Пальмовую, 9 красавіка вербы будуць асвячацца падчас кожнай Святой Імшы. Асвячэнне вербаў на вуліцы перад уваходам у капліцу адбудзецца перад дзіцяча-моладзевай Імшой у 12.00 гадзін. Пасля Імшы адбудзецца спатканне для бацкоў, чыі дзеці ў гэтым годзе будуць прымаць Першую Святую Камунію.

У 15.00: інтэрнет-трансляцыя Вяночка да Божай Міласэрнасці.

У 15.30: Імша Святая.

Вялікі Тыдзень

Вялікі Панядзелак, 10 красавіка: Споведзь ад 18.00 і пасля Святой Імшы.

Вялікі Аўторак, 11 красавіка: Споведзь ад 18.00 і пасля Святой Імшы.

Вялікая Серада, 12 красавіка: Споведзь ад 18.00 і пасля Святой Імшы.

Вялікі Чацвер, 13 красавіка: Імша-Хрызма ў Катэдральным касцёле ў 10.00 гадзін. Споведзь ад 18.00 і пасля Святой Імшы.

Вялікая Пятніца, 14 красавіка: Крыжовы шлях распачнецца ў 18.00. Калі дазволіць надвор’е, то Крыжовы шлях адбудзецца на вуліцы на тэрыторыі капліцы.

Вялікая Субота, 15 красавіка: Асвячэнне страў на Велікодны стол распачынаецца з 9.00 і будзе адбывацца кожную гадзіну да 19.00 гадзін уключна.

Святая Імша Вігілійная адбудзецца ў 21.00.

Нядзеля Ўваскрашэння Пана, Вялікдзень

Імша Святая Рэзурэкцыйная з працэсіяй вакол капліцы адбудзецца ў  7.00, 9.00 і ў 11.00 гадзін.

15.00 — як і штодня — Вяночак да Божай Міласэрнасці.

У Панядзелак Уваскрашэння Пана Імша Святая ў 8.00 і ў 19.00.

Нядзеля Божай Міласэрнасці, 23 сакавіка (Другая Нядзеля Велікодня)

Ня будзе Святой Імшы ў 9.00, у 10.30 і ў 12.00.

15.00: распачнецца інтэрнет-трансляцыя Вяночка да Божай Міласэрнасці.

15.30: Імшу Святую павядзе Яго Экселенцыя, ксёндз-біскуп Аляксандр Яшэўскі. Пасля Імшы адбудзецца выступленне ляўрэатаў 10 парафіяльнага фэстывалю мастацкай творчасці «Лошыца-2017″. Запрашаем усіх удзельнікаў фэстывалю, бо ўсе сталі ляўрэатамі. Калі хто з удзельнікаў меў спеў ці верш пра Каляды, просім замяніць на верш ці песню, прысвечаныя Божай Міласэрнасці ці 100-годдзя Фацімскіх аб’яуленняў.

Запрошаны Апостальскі нунцый, арцыбіскуп Габар Пінтэр, паведаміў, што ў гэтым годзе ня зможа  удзельнічать у нашых урачыстасцях, але запланаваў прынять удзел у Святе Божай Міласэрнасці ў нашай парафіі  8 красавіка 2018 года.

Ад 8 да 11 чэрвеня 2017 года адбудзецца аўтобусная міхаліцкая пілігрымка да Чэнстаховы, Кракава, Вялічкі і месца Пястовага, дзе будзем удзельнічаць у каранаванні цудоўнай фігуры Маці Божай Фацімскай. Кошт паездкі 120 еўра. Запіс да канца сакавіка.

У маі

7 мая падчас Святой Імшы ў 12.00 — гадавіна Першай Святой Камуніі.

14 мая падчас Святой Імшы ў 12.00 — Першая Святая Камунія гэтага года.

20 мая клерык Аляксандр, які год таму быў на практыцы у нашай парафіі, прыме пасвячэнне на дыякана.

27 мая ў 8.00 раніцы ад капліцы адбываецца выезд дзяцей, якія сёлета атрымаюць Першую Святую Камунію, і іх бацькоў у Будслаў, дзе будзем маліцца ў іх інтэнцыі.

28 мая — працэсія Божага Цела ў Мінску.

Дзякуем тым, хто дзяжурыў у капліцы і дапамагаў дзяжурнай, хто прыбіраў капліцу і вакол яе. Дзякуем за ахвяраванні, якія складаеце падчас Святых Імшаў, на будаўніцтва нашага Санктуарыя Божай Міласэрнасці.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей. Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама а новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас а духоўнае аднаўленне ў гэтым святым часе Вялікага Посту. Праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі Фацімскай: Тваёй абароне …