Аб’явы душпастырскія

Трэцяя нядзеля звычайная

І. Літургічны каляндар

1. Панядзелак, 28 студзеня: Успамін св. Тамаша Аквінскага, святара і доктара Касцёла, апекуна навучальных устаноў.

2. Аўторак, 29 студзеня: Успамін благаслаўлёнай Браніславы Марыі Лямэнт, панны.

3. Серада, 30 студзеня: Успамін благаслаўлёнага Браніслава Маркевіча, святара, заснавальніка ордэна Святога Арханёла Міхала.

4. Чацвер, 31 студзеня: Успамін св. Яна Боска, святара, апекуна выхавальнікаў.

 

5. Субота, 2 лютага: Свята ахвяравання Пана. Усясветны дзень кансэкраванага жыцця. Молімся за асобаў, якія прысвяцілі сябе манаскаму жыццю. Таксама свята Грамніцы — Дзень малітваў да Маці Божай Грамнічнай. У гэты дзень асвячаюцца Грамнічныя свечкі, якія запальваюць падчас навальніцаў, даюць у рукі чалавеку, які памірае.

 

6. Нядзеля, 3 лютага: Успамін св. Блажэя. Благаслаўленне ў гонар святога Блажэя для людзей, якія пакутуюць на хваробу горла.

 

ІІ. Іншыя аб’явы:

1. На гэты тыдзень прыпадаюць першая пятніца і першая субота месяца. Святая Імша ў гэтыя дні будзе адбывацца ў 8.00. раніцы і 19. 00. вечара. У першую нядзелю месяца, 3 лютага, пасля святой Імшы ў 10.30. – выстаўленне Найсвяцейшага сакрамэнту.

2. З 20 студзеня адбыліся змены ў святой Імшы. Замест 10.00. святая Імша распачынаецца ў 10.30. Адзін раз на месяц будзе праводзіцца Імша за ахвярадаўцаў.

3. Інтэнцыі ў важных справах прашу запісваць заранне.

  • 4. Інтэнцыі да Маці Божай Ружанцовай, да Езуса Міласэрднага, да Святога Арханёла Міхала і святую Імшу складковую можна запісваць у асобныя сшыткі пры алтарах.

 

  1. 5. Працягваецца запіс на Калядныя душпастырскія адведзіны. Гэта час, калі душпастыр, які адказвае за парафію, можа ў цёплай сямейнай абстаноўцы сустрэцца са сваімі парафіянамі. Падчас адведзінаў можна задаваць пытаннні, разам памаліцца і асвяціць кватэру ў гэтым новым годзе. На стале падча адведзінаў павінна быць свечка, крыж, асвечаная вада, святое пісанне. Прашу запісвацца так, каб падчас адведзінаў была парысутная, па магчымасці, уся сям’я.

6. 30 студзеня завяршаецца Юбілейны год у ордэне Святога Арханёла Міхала, прысвечаны 100-годдзю са дня смерці заснавальніка ордэна, благаслаўлёнага кс. Браніслава Маркевіча. З гэтай нагоды нашу парафію наведае Апостальскі Нунцый ў Рэспубліцы Беларусь, арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. Прадстаўнік Папы Рымскага ўзначаліць святую Імшу ў 19.00. гадзін і ўдзеліць сакрамэнт Бежмавання для нашых парафіянаў.

7. Усіх, хто Бежмаваўся раней і зможа быць на ўрачыстай святой Імшы ў сераду, 30 студзеня, прашу зараз устаць, каб асобы, якія рыхтуюцца да Бежмавання, але ня маюць сведкаў, змаглі скарыстацца вашай дапамогай.

 

8. Асобы да Бежмаваныя і іх сведкі прыходяць на святую Імшу загадзя – ў 18.30. У 18.50. дзеці і моладзь у дзвярах капліцы прывітаюць Апостальскага нунцыя. Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўзначаліць святую Імшу, удзеліць сакрамэнт Бежмавання. Па завяршэнні ўрачыстасці выступяць пяць лаўрэатаў сённяшняга, сёмага дзіцяча-моладзевага фестывалю мастацкай творчасці «Лошыца 2013″. Папярэдні фестываль прайшоў у кастрычніку 2009 году.

9. Прашу асобаў, якія будуць прымаць сакрамэнт Бежмавання, каб былі прыстойна апранутыя: мужчыны – у касцюмах, жанчыны – у спадніцах.

10. Прашу ўсіх прысутных парафіянаў узяць абвесткі пра нашу капліцу, дзе пазначаны час правядзеньня святых Імшаў і запрашэне на сустрэчу, і размясціць іх на пад’ездах вашых дамоў, дзе вы жывяце.

11. У сувязі з тым, што ў аўторак пасля святой Імшы ў 19.00. адбудзецца паседжанне Рады парафіяльнай, прашу сям’ю Казлоўскіх запісацца на Каляду ў іншы дзень.

12. Падрыхтоўка да Бежмавання завершаная для групы людзей, якія булуць прымаць сакрамэнт у сераду, 30 студзеня. Ад восені распачнецца новы курс падрыхтоўкі для наступнай групы вернікаў. Катэхэза для дарослых дбываецца, як звычайна, — у нядзелю ў 18.20. у капліцы.

13. Капліца зараз адчыняецца штодня ў Гадзіну Божай Мідасэрднасці – у 15.00. і застаецца алчыненай да завяршэння святой Імшы ў 19.00.

14. Прашу сем’і, у якіх валодаюць ангельскай ці нямецкай мовамі, прыняць на вячэру моладзь з Аўстрыі ў колькасці трох чалавек на сям’ю. Гэта моладзь з каталіцкіх сем’яў Аўстрыі. Галоўная мэта сустрэчы ў сем’ях, знаёмства, абмен досведам з жыцця Касцёла і каталіцкіх сем’яў Беларусі і Аўстрыі.

ІІІ. Падзяка:

Дзякую ўсім, хто дзяжурыў, прыбіраў капліцу, хто бярэ чынны ўдзел у жыцьці парафіі. Дзякую усім за добрую волю дапамагаць ствараць нашую парафіяльную супольнасць працай, ахвярамі і малітвай.

VІ. Віншаванні

Традыцыйна віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі, а таксама дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў, памолімся супольна – Тваёй абароне