Аб’явы душпастырскія: 5 нядзеля звычайная

І. Літургічны каляндар:

1. Панядзелак, 10 лютага: успамін святой Схаластыкі, панны.
2. Аўторак, 11 лютага: Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда, сусветны дзень хворых.
3. Пятніца, 14 лютага: свята святых Кірыла, мніха, і Мятода, біскупа, апякунаў Еўропы.

ІІ. Іншыя аб’явы:

1. У аўторак ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Люрда Святая Імша адбудзецца ў 8:00 і 19:00. У гэты дзень будзе удзелена намамашчэнне хворых, таму запрашаю на Святыя Імшы ўсіх хворых з нашай парафіі.
2. Катэхэза ў сераду будзе адбывацца як заўсёды.
3. У наступную нядзелю, 16 лютага на ўсіх Святых Імшах будзе прысутнічаць моладзевы ансамбль «Рыбы», які парадуе нас сваім спевам як падчас, так і пасля Святых Імшаў.

ІІІ. Падзяка:

Дзякую ўсім, хто бярэ чынны ўдзел у жыцці парафіі. Дзякую ўсім за добрую волю дапамагаць ствараць нашу парафіяльную супольнасць працай, ахвярамі і малітвай. Асабліва дзякую за ахвяраванні на будаўніцтва касцёла.

ІV. Віншаванні:

Традыцыйна віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі, дні нараджэння, а таксама хто нарадзіў дзяцей. Асабліва віншую Дар’ю-Тэрэзу, Эмілію і іх бацькоў з нагоды хросту. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў, памолімся супольна – Тваёй абароне…