Аб’явы душпастырскія

Saint Mary of Lurd2Пятая нядзеля Велікодная

 І. Літургічны каляндар

 Аўторак, 16траўня: Успамін сьвятога Андрэя Баболі – сьвятара і мучаніка.

 Чацьвер, 18траўня:Успамін Сьвятога Яна І, папы і мучаніка.

 Субота, 20траўня: Успамін сьвятогаБэрнардына Сіенскага, сьвятара.

 

ІІ. Іншыя аб’явы

1. Учора было 100-годзьдзе аб’яўленьняў Фацімскіх. Нашаму пакаленьню пашчасьціла перажываць гэты юбілей. У 1917 годзе людзям таго, мінулага пакаленьня, таксама пашчасьціла. Бо Маці Божая аб’явілася таму пакаленьню. І аб’явілася каму? Дзецям. Каб навучыць пакоры. А таксама перасьцерагчы ад пыхі, грахоўнага ўпадку. Гэта пыха прывяла да двух усясьветных войнаў. А ці нашае пакаленьне – пакаленьне 21-стагодзьдзя – адкажа на трэцюю таямніцу, выяўленую сястрой Луцыяй сьвятому Яну Паўлу ІІ напачатку нашага стагодзьдзя? На заклік той самы, які прагучаў 100 гадоў таму, а менавіта – навяртацца і маліцца? Набажэнствы маёвыя, якія праходзілі ў хатах і пад крыжамі, паспрыялі аднаўленьню Веры ў нашай Бацькаўшчыне. Чаму сёньня, калі адкрытыя сьвятыні, у іх моліцца падчас Набажэнстваў Маёвых толькі пакаленьне, якое імкнулася да аднаўленьня веры. А дзе сёньняшняе пакаленьне?

Сёньня,14 траўня, пасьля сьвятой Імшы ў 12.00. адбудзецца абавязковая сустрэча бацькоў дзяцей Першакамунійных.

2. У аўторак, 16 траўня ў 20.00 і ў чацьвер 18 траўня ў 19.45.рэпэтыцыя дзяцей і бацькоў да Першай Сьвятой Камуніі.

3.У Чацьвер, у 19.45, у Катэхэтычнай зале спатканьне з новай радай парафіяльнай.

4. 20 мая, у суботу, ад 16.00 – споведзь дзяцей Першакамунійных, іх бацькоў і бацькоў хросных.

5. 21 мая падчас Святой Імшы ў 12.00 — Першая Святая Камунія гэтага года.

6. 27 мая ў 8.00 раніцы ад капліцы адбудзецца выезд дзяцей, якія сёлета атрымаюць Першую Святую Камунію, і іх бацькоў у Будслаў, дзе будзем маліцца ў іх інтэнцыі падчас Імшы ў 12.00 гадзін.

7. 28 мая — працэсія Божага Цела ў Мінску.

8. Дзякуем за ахвяраваньні, за прыбіраньне капліцы і дагледжаньне кветнікаў вакол капліцы. Паважаныя парафіяне! Не хацеў вас турбаваць падчас выходных дзён. Бо кожны з вас мае лецішча. І як сьвятар, які заклікае, каб выкарыстаць час адпачынку ў сям’і, не хацелася кідаць свае словы на вецер. Але выходныя закончыліся і ёсьць вельмі шмат прац, якія трэба зрабіць у бліжэйшы час на тэрыторыі парафіі: дакончыць ставіць плот, пакасіць і прыбраць, давесьці да парадку тэрыторыю 5 мэтраў за сеткай з боку Еўраопта і Гіппа. Гэтую тэрыторыю неабходна выраўняць і пасеяць траву. .

9. Памолімся за Элізу Сьвякло, яе бацькоў і бацькоў хросных.

10. Памолімся за клерыка Аляксандра, Міхаліту, які ўчора ў Кракаве прыняў пасьвячэньне ў дыяканы. Праз заступніцтва Маці Божай Фацімскай просім а ласку быць сьвятым сьветаром.

11. Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей. Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама а новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас а ласку навяртаньня і ласку сталай малітвы праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі Фацімскай: Тваёй абароне …