Аб’явы душпастырскія: Трэцяя нядзеля Вялікодная

         Хрыстос Уваскрослы

Літургічны каляндар

Панядзелак, 1 мая: СвятогаЮзафа, рамесніка;

Свята гадавіны пасвячэньня Катэдральнага Касцёлу ў Пінску.

 Аўторак, 2 мая: Успамін святога Атаназія, біскупа і доктара Касцёла;

 Серада, 3 мая: Свята Святых Піліпа і Якуба, Апосталаў;

 ІІ. Іншыя аб’явы

1. Ад панядзелка 1 мая распачынаюцца набажэнствы маёвыя. Штодня перад пачаткам Святой Імшы ў 18.30.

2. На гэты тыдзень прыпадаюць першы чацьвер, першая пятініца і першая субота месяца. Імша святая ў гэтыя дні ў 8.00 раніцы і ў 18.00 увечары.

3. У сераду, 3 мая, пасля вячэрняй святой Імшы, у 19.30. – спатканне для дзяцей, якія ў гэтым годзе маюць гадавіну Першай Святой Камуніі.У суботу, у 17.00 – споведзь дзя дзяцей, якія маюць гадавіну Першай Святой Камуніі, і іх бацькоў.

4.7 мая падчас Святой Імшы ў 12.00 — гадавіна Першай Святой Камуніі. Таксама 7 мая чатырох міністрантаў, якіх ксёндз Ян праз месяц падрыхтоўваў да лектарату, падчас Імшы ў 12.00 прымуць гэтую паслугу.

5. 7 мая, пасля кожнай святой Імшы, выберам новую Раду парафіяльную.

6. 11 мая, ў чацвер, у 19.30 адбудзецца экзамен для дзяцей Першакамунійных.

7. 13 мая клерык Аляксандр (Міхаліта), які год таму быў на практыцы у нашай парафіі, прыме пасвячэнне на дыякана.

8. 14 мая, пасля святой Імшы ў 12.00. адбудзецца абавязковая сустрэча бацкоў дзяцей Першакамунійных.

9. 20 мая, у суботу, ад 16.00 – споведзь дзяцей Першакамунійных, іх бацкоў і бацкоў хросных.

10. 21 мая падчас Святой Імшы ў 12.00 — Першая Святая Камунія гэтага года.

11. 27 мая ў 8.00 раніцы ад капліцы адбудзецца выезд дзяцей, якія сёлета атрымаюць Першую Святую Камунію, і іх бацкоў у Будслаў, дзе будзем маліцца ў іх інтэнцыі падчас Імшы ў 12.00 гадзін.

12. 28 мая — працэсія Божага Цела ў Мінску.

13. Дзякуем тым, хто дзяжурыў у капліцы і дапамагаў дзяжурнай, хто прыбіраў капліцу і вакол яе. Дзякуем за ахвяраванні, якія складаеце падчас Святых Імшаў, на будаўніцтва нашага Санктуарыя Божай Міласэрнасці.

14. Дзякую ўсім сем’ям, якія адгукнуліся на маю просьбу і дапамаглі падрыхтваць Літургію Святой Імшы ў мінулую нядзелю. Дзякуем ксяндзу Яну за падрыхтоўку міністрантаў. Дзякуем міністрантам — службе літургічнай, парафіяльнаму хору за правядзенне Вяночка, усім парафіянам, хто прычыніўся да падрыхтоўкі нашых ўрачыстасцяў. І асаблівым чынам – ляўрэатам фэстывалю дзіцяча-моладзевай мастацкай творчасці «Лошыца – 2017», а таксама гурту «Рыбы» за спеў праслаўлення Бога.

15. Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей. Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама а новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас а духоўнае аднаўленне ў гэтым святым часе Вялікадня. Праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі Фацімскай: Тваёй абароне …