Аб’явы душпастырскія: Другая нядзеля Вялікодная. Нядзеля Божай Міласэрнасці

                                 Jesus      Другая нядзеля Велікодная. Нядзеля Божай Міласэрнасьці

І. Літургічны каляндар

Аўторак, 25 красавіка: Сьвята Сьвятога Марка, Евангеліста (Праваслаўная Радаўніца).

 Пятніца, 28 красавіка: Сьвятога Пятра Шанэля, сьвятара і мучаніка;

Сьвятога Людвіка Марыі Грыньён дэ Манфрэда, сьвятара.

Субота, 29 красавіка: Сьвята Сьвятой Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касьцёла, апякункі Еўропы.

 ІІ. Іншыя аб’явы

1. Нядзеля Божай Міласэрнасці, 23 сакавіка (Другая Нядзеля Велікодная):

Сёньня няма Святой Імшы ў 9.00, у 10.30 і ў 12.00. Сёньня сьвятая Імша толькі ў 15.30. І для тых, хто з паважных прычнаў ня можа быць на ўрачыстай сьвятой Імшы, ёсьць яшчэ сьвятая Імша ў 19.00.

15.00: распачнецца інтэрнет-трансляцыя Вяночка да Божай Міласэрнасці, які павядзе ксёндз Уладыслаў Завальнюк. Вяночак засьпявае парафіяльны дзіцяча-моладзевы хор.

15.30: Імшу Святую павядзе Яго Экселенцыя, ксёндз-біскуп Аляксандр Яшэўскі. Пасля Імшы адбудзецца выступленне ляўрэатаў 10 парафіяльнага фэстывалю мастацкай творчасці «Лошыца-2017″, а затым дасьць канцэрт моладзевы каталіцкі гурт «Рыбы».

2. У маі:

7 мая падчас Святой Імшы ў 12.00 — гадавіна Першай Святой Камуніі.

13 мая клерык Аляксандр (Міхаліта), які год таму быў на практыцы у нашай парафіі, прыме пасвячэнне на дыякана.

21 мая падчас Святой Імшы ў 12.00 — Першая Святая Камунія гэтага года.

27 мая ў 8.00 раніцы ад капліцы адбываецца выезд дзяцей, якія сёлета атрымаюць Першую Святую Камунію, і іх бацькоў у Будслаў, дзе будзем маліцца ў іх інтэнцыі падчас Імшы ў 12.00 гадзін у Будславе.

28 мая — працэсія Божага Цела ў Мінску.

4. Дзякуем тым, хто дзяжурыў у капліцы і дапамагаў дзяжурнай, хто прыбіраў капліцу і вакол яе. Дзякуем за ахвяраванні, якія складаеце падчас Святых Імшаў, на будаўніцтва нашага Санктуарыя Божай Міласэрнасці.

5. Дзякую ўсім сем’ям, якія адгукнуліся на маю просьбу і дапамаглі падрыхтваць Літургію сьвятой Імшы. Дзякую ксяндзу Яну за падрыхтоўку міністрантаў. Дзякуем міністрантам — службе літургічнай, парафіяльнаму хору за правядзеньне Вяночка, усім парафіянам, хто прычыніўся да падрыхтоўкі ўрачыстасьцяў. І асаблівым чынам – ляўрэатам фэстывалю дзіцяча-моладзевай мастацкай творчасьці «Лошыца – 2017», а таксама гурту «Рыбы» за сьпеў праслаўленьня Бога.

6. Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей. Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама а новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас а духоўнае аднаўленне ў гэтым святым часе Вялікага Посту. Праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі Фацімскай: Тваёй абароне …