Аб’явы душпастырскія: Пальмовая нядзеля Нядзеля Мукі Пана

DSC06720 Пальмовая нядзеля Нядзеля Мукі Пана

І. Літургічны каляндар

Вялікі Тыдзень:

Вялікі Панядзелак, 10 красавіка: Споведзь ад 18.00 і пасьля сьвятой Імшы.

Вялікі Аўторак, 11 красавіка: Споведзь ад 18.00 і пасьля сьвятой Імшы.

Вялікая Серада, 12 красавіка: Споведзь ад 18.00 і пасьля сьвятой Імшы.

Вялікі Чацьвер, 13 красавіка: УстанаўленьнеЭўхарыстыі і сьвятарства.Імша-Хрызма ў Катэдральным касьцёле ў 10.00 гадзін. Пачатак Сьвятога Трыдууму Пасхальнага ў нашай парафіі адбудзецца сьвятой Імшой ў 19.00 гадзін. Споведзь у капліцы ад 18.00 і пасьля сьвятой Імшы. Адарацыя Найсьвяцейшага Сакрамэнту ў цямніцы да 22.00 гадзін.

Вялікая Пятніца, 14 красавіка: Вялікая Пятніца Мукі Пана. Крыжовы шлях распачнецца ў 18.00 гадзін. Калі дазволіць надвор’е, то Крыжовы шлях адбудзецца на вуліцы на тэрыторыі капліцы. Пасьля Крыжовага шляху распачнецца набажэнства Вялікай Пятніцы. Адарацыя Найсьвяцейшага Сакрамэнту ў грабніцы да 24.00 гадзін. У гэты дзень распачынаецца Навэнна да Божай Міласэрнасьці.

Вялікая Субота, 15 красавіка: Асьвячэньне страў на Велікодны стол распачынаецца ад 9.00 раніцы і будзе адбывацца кожную гадзіну да 19.00 гадзін уключна. Каб разам памаліцца напярэдадні Вялікадня і таксама асьвяціць стравы на Велікодны стол у 11.45 у парафію прыбудзе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Імша сьвятая Вігілійная адбудзецца ў 21.00 гадзіну.

Нядзеля ўваскрашэньня Пана.

Імша Сьвятая Рэзурэкцыйная з працэсіяй вакол капліцы адбудзецца

ў 7.00 і ў 9.00 гадзін. А таксама адбудзецца сьвятая Імша ў 11.00 гадзін.

У 15.00 –як і штодня – Вяночак да Божай Міласэрнасьці.

У Панядзелак Уваскрашэньня Пана Імша Сьвятая ў 8.00 і ў 19.00 гадзін.

ІІ. Іншыя аб’явы:

2.Сёньня, уНядзелю Пальмовую, вербы асьвячаюцца падчас кожнай Сьвятой Імшы. Асьвячэньне вербаў на вуліцы перад уваходам у капліцу перад дзіцяча-моладзевай Імшой у 12.00 гадзін. Пасьля Імшы – спатканьне для бацькоў, чые дзеці ў гэтым годзе будуць прымаць Першую Сьвятую Камунію. Пасьля Імшы ў 19.00 сустрэча для міністрантаў перад сьвятамі.

У 15.00 інтэрнэт-трансьляцыя Вяночка да Божай Міласэрнасьці.

У 15.30 – Імша Сьвятая.

У нядзелю Божай Міласэрнасьці, 23 сакавіка:

3. Ня будзе Сьвятой Імшы ў 9.00, у 10.30 і ў 12.00. У 15.00 у капліцы распачнецца інтэрнэт-трансьляцыя Вяночка да Божай Міласэрнасьці за Бацькаўшчыну Беларусь. У 15.30 пры палявым алтары Імшу Сьвятую павядзе Ягоэксцэленцыя, ксёндз-біскуп Аляксандр Яшэўскі. Пасьля Імшы адбудзецца выступленьне ляўрэатаў 10 парафіяльнага фэстывалю мастацкай творчасьці «Лошыца-2017». Запрашаем усіх удзельнікаў фэстывалю, бо ўсе сталі ляўрэатамі. Калі хто з удзельнікаў меў сьпеў ці верш пра Каляды, просім замяніць на верш ці песьню, прысьвечаныя Божай Міласэрнасьці ці 100-годзьдзю Фацімскіх аб’яўленьняў. Сьпеў падчас Сьвятой Імшы павядзе гурт «Рыбы». А пасьля выступленьня ляўрэатаў гурт дасьць канцэрт.

Запрошаны Апостальскі нунцый, арцыбіскуп Габар Пінтэр, паведаміў, што сёлета ня зможа прыняць удзел у нашых урачыстасьцях. Аднак кіраўнік дапляматычнай місіі Ватыкану паведаміў, што ўжо зараз заплянаваў свой удзел у нашай Сьвяце Божай Міласэрнасьці ў нашай парафіі 8 красавіка 2018 году.У 19.00 гадзін адбудзецца мьвятая Імша для тых, хто з паважных прычын ня зможа ўдзельнічаць у дзённай урачыстасьці.

4. Дзякуем тым, хто дзяжурыў у капліцы і дапамагаў дзяжурнай, хто прыбіраў капліцу і вакол яе, хто дапамагаў на плябаніі. Дзякуем за ахвяраваньні, якія складаеце падчас Сьвятых Імшаў, на будаўніцтва нашага Санктуарыя Божай Міласэрнасьці.