Аб’явы душпастырскія: Трэцяя нядзеля Вялікага посту

Святы ЮзафТрэцяя нядзеля вялікага посту

Літургічны каляндар

Панядзелак, 20 сакавіка Урачыстасць Святога Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. Імша Святая ў 8.00 раніцы, у 15.30 і ў 19.00. Імяніны Яго Святасці ганаровага Папы Бэнэдыкта ХVІ.

Субота, 25 сакавіка: Урачыстасць Звеставання Пана. Дзень святасці жыцця. Імша Святая ў 8.00 раніцы і ў 19.00.

Іншыя аб’явы

1. Падчас Вялікага Посту сардэчна запрашаем на Вялікапосныя набажэнствы. Кожную пятніцу пасля Святой Імшы ў 19.00 адпраўляецца набажэнства Крыжовага шляху.
У пятніцу, 24 сакавіка, Крыжовы шлях вядуць «Ружы Ружанцовыя»
У пятніцу, 31 сакавіка, Крыжовы шлях вядзе моладзь школьная і студэнцкая.
У пятніцу, 7 красавіка, Крыжовы шлях вядуць мужчыны нашай парафіі.

Кожную нядзелю пасля Святой Імшы ў 10.30 і перад вячэрняй святой Імшой у 18.20. спяваем песні жальбы.
2. 25 сакавіка – Урачыстасць Звеставання Пана. Падчас Святых Імшаў у гэты дзень распачынаецца Малітва за ненароджаных дзяцей, якая будзе доўжыцца да 25 снежня. Усе, хто можа ўзяць на сябе абавязак скласці абяцанні маліцца за ненароджаных дзяцей цягам дзевяці месяцаў, просім узяць малітву на стале напрыканцы капліцы. Адрываем апошнюю старонку, запісваем на ёй свае звесткі і прыносім у Канцэлярыю.
3. У нядзелю, 26 сакавіка, пасля дзіцяча-моладзевай святой Імшы ў 12.00 адбудзецца спатканне для бацкоў, чые дзеці ў гэтым годзе будуць прымаць Першую Святую Камунію. У маі: 7 мая падчас Імшы ў 12.00 – гадавіна Першай Святой Камуніі. 14 мая падчас Імшы ў 12.00 – Першая Святая Камунія; 20 мая клерык Аляксандр, які праз год быў у нашай парафіі на практыцы, прыме пасвячэнне на дыякана. 27 мая ў 8.00 раніцы ад капліцы выезд дзяцей, якія сёлета прымаюць Першую святую Камунію, і іх бацкоў у Будслаў, дзе будзем маліцца ў іх інтэнцыі. 28 мая – працэсія Божага Цела ў Мінску.
4. Велікапоснае чуванне моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдзе ў ноч з 8 на 9 красавіка ў мінскай архікатэдры (пл. Свабоды, 9). Тэма сёлетняй малітоўнай сустрэчы — «Актуальнасць Фацімскага паслання Марыі аб малітве і навяртанні». Да удзелу ў начным чуванні запрашаецца моладзь з усіх дыяцэзій.
5. Сёння падчас Святых Імшаў ахвяры збіраюцца на патрэбы дабрачыннай каталіцкай арганізацыі «Карытас». Таксама ад сённяшняй нядзелі да наступнай, збіраем адзенне, прадукты харчавання для Карытас. Перад святамі больш рэчаў збіраць ня будзем.
6. Ад 8 да 11 чэрвеня 2017 года адбудзецца аўтобусная міхаліцкая пілігрымка да Чэнстаховы, Кракава, Вялічкі і месца Пястовага. Дзе будзем удзелнічаць у каранаванні цудоўнай фігуры Маці Божай Фацімскуай. Кошт паездкі—210 Еўра без візавага збору. Запіс да канца сакавіка ў Канцэлярыі. Пры запісе неабходна здаць 50 еўра папярэдняга ўнёску.
7. Дзякуем тым, мужчынам, які аднавілі агароджу вакол капліцы. Дзякуем тым, хто дзяжурыў у капліцы і дапамагаў дзяжурнай, хто прыбіраў капліцу і вакол яе. Дзякуем за ахвяраванні, якія складаеце падчас Святых Імшаў, на будаўніцтва нашага Санктуарыя Божай Міласэрнасці.
8.Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей. Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама а новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас а духоўнае аднаўленне ў гэтым святым часе Вялікага Посту. Праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі Фацімскай: Тваёй абароне …