Аб’явы душпастырскія

DSC02607Дваццаць сёмая нядзеля звычайная

 

І. Літургічны каляндар

1. Панядзелак, 7 кастрычніка: Урачыстасць парафіяльная

Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай.

 

2. Серада, 9 кастрычніка: Успамін святых Дыянісія, біскупа, і паплечнікаў, мучанікаў. Святога Яна Леанардзі, святара.

 

ІІ. Іншыя аб’явы:

 

1. 7 кастрычніка, наша парафія адзначае сваё галоўнае парафіяльнае свята – Маці Божай Ружанцовай. А 18.30 мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвеціць зямельны надзел, выдзелены нам пад будаўніцтва Нацыянальнага санктуарыя Божай Міласэрднасці. А 19.00 распачнецца урачыстая святая Імша падчас якой падзякуем Богу за 10 гадоў працы Міхалітаў у нашай парафіі і папросім Божага благаслаўленьня на распачацьце будаўніцтва Нацыянальнага санктуарыя Божай Міласэрднасці.

Вельмі сардэчна прашу, каб прыйшлі ранней, а 18.00, каб мы зрабілі кола вакол капліцы са свечкамі. Сёння можна ўжо ўзяць свечкі, з якімі трэба прыходзіць на ўрачыстасць. Гэтым колам мы азначым той шлях, па якім пройдзе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, асвячаючы зямельны надзел. Свечкі, якія мы будзем выкарыстоўваць падчас асвячэння зямлі, забярыце з сабою дадому і запаліце іх на дзень задушны на магілах сваіх памерлых — асабліва памерлых парафіянаў, просячы, каб Езус Міласэрдны прыняў іх у сваё валадарства, а яны заступіліся за нас у такой важнай справе будаўніцтва Нацыянальнага санктуарыя Божай Міласэрднасці.

2. Ад кастрычніка ў нашай парафіі паўсталі дзве малітоўныя групы. Адна з іх моліцца Вяночкам да Святога Арханёла Міхала.

Група сустракаецца на супольнай малітве кожны першы аўторак месяца.

Другая група моліцца Вяночкам да Божай Міласэрднасці. Група сустракаецца на супольнай малітве кожную першую пятніцу месяца.

Калі б хто яшчэ хацеў далучыцца да гэтых груп, прашу запісвацца ў спісы, якія знаходзяцца пры канцы капліцы. Новыя асобы, якія запісваюцца, падыходзяць да светара, каб атрымаць вяночкі і малітву.

3. За 30 хвілін перад пачаткам кожнай Імшы ў нядзелю ўдзяляецца сакрамэнт споведзі. Клерык Аялксандр у левай закрыстыі прымае інтэнцыі і запісвае дзяцей на катэхэзу.

4. Каб зрабіць для дзяжурных выходны дзень, звяртаюся з просьбай запісацца на дзяжурства ў спіс, які знаходзіцца пры канцы капліцы.

5. Падрыхтоўка да Бежмавання праходзіць кожны чацьвер а 18.45, Асобы, якія не былі бежмаваныя і не прымаюць гэты сакрамэнт заўтра, а таксама асобы, ахрышчаныя ў праваслаўнай царкве і хацелі бы паглыбіць веды пра значэнне гэтага сакрамэнту, запрашаю на падрыхтоўку, якая будзе доўжыцца аж да лета. Катэхэза для дарослых праходзіць кожную нядзелю а 18.20 ў капліцы.

6. Катэхэзы для дзяцей 7 кастрычніка ня будзе ў сувязі з парафіяльным сьвятам.

7. Ад 1 кастрычніка распачалося набажэнства Ружанцовае. Заахвочваю ўзяць у ім удзел

 

8. Прашу дзетак, падрыхтаваныя на конкурс Ружанцы, прыносіць да 13 кастрычніка. Ружанцы вешаем на дрэўца, якое будзе ў дэкарацыі каля алтара Маці Божай, падпісваючы свой Ружанец картачкай.

9. З 28 снежня 2013 года да 1 студзеня 2014 года у Страцбургу адбудзецца Эўрапейская сустрэча моладзі (Тэзэ). Запрашаем моладзь нашай парафіі запісвацца, каб прыняць удзел у Пілігрымцы Даверу на гэтую сустрэчу.

ІІІ. Падзяка:

Дзякую ўсім, хто бярэ чынны ўдзел у жыцьці парафіі. Дзякую за дапамогу ў падрыхтоўцы ўрачыстасці адпустовай. Дзякую усім за добрую волю дапамагаць ствараць нашу парафіяльную супольнасць працай, ахвярамі і малітвай. Асабліва дзякую за ахвяраванні на будаўніцтва касьцёла.

 

 

ІV. Віншаванні:

Традыцыйна віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі, дні нараджэння, а таксама хто нарадзіў дзяцей. Віншую Таццяну Марыю Дзялендзік і яе бацькоў з нагоды хросту. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў, памолімся супольна – Тваёй абароне…