Аб’явы душпастырскія

Jesus-sheepДваццаць восьмая нядзеля звычайная

 

І. Літургічны каляндар

1. Панядзелак, 14 кастрычніка: Успамін святога Калікста І, папы і мучаніка.

 

2. Аўторак, 15 кастрычніка: Успамін святой Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла.

 

3. Серада, 16 кастрычніка: Успамін святой Ядзьвігі, законніцы. Святой Маргарыты Марыі Алякок, панны.

 

4. Чацвер, 17 кастрычніка: Успамін святога Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка.

 

5. Пятніца, 18 кастрычніка: Свята святога Лукі, Евангеліста. апекуна лекараў і службы здароўя, муляраў.

 

2. Субота, 19 кастрычніка: Успамін святых Жана дэ Брэбёфа і Ісаака Жога, святароў, і паплечнікаў, мучанікаў з Канады. Святога Паўла ад Крыжа, святара.

 

ІІ. Іншыя аб’явы:

 

1. Ад 1 кастрычніка распачалося набажэнства Ружанцовае, якое адбываецца штодня за 30 хвілін перад пачаткам вячэрняй святой Імшы. Для нашай парафіі – Маці Божай Ружанцовай – гэтае набажэнства асабліва важнае. Таму ўсіх парафіянаў заклікаю прымаць удзел у ружанцовай малітве праз увесь месяц кастрычнік.

 

2. Таксама ад кастрычніка ў нашай парафіі паўсталі дзве малітоўныя групы. Адна з іх моліцца Вяночкам да Святога Арханёла Міхала. Група сустракаецца на супольнай малітве кожны першы аўторак месяца. Другая група моліцца Вяночкам да Божай Міласэрднасці. Група сустракаецца на супольнай малітве кожную першую пятніцу месяца. Калі б хто яшчэ хацеў далучыцца да гэтых груп, прашу запісвацца ў спісы, якія знаходзяцца пры канцы капліцы. Новыя асобы, якія запісваюцца, падыходзяць да светара, каб атрымаць вяночкі і малітву.

3. Набліжаецца лістапад, Дзень успаміну ўсіх памерлых вернікаў. Пры канцы капліцы знаходзяцца карткі, у якія заахвочваю запісваць вашых памерлых. Запісы прашу рабіць зразумелыя і разборлівыя.

4. За 30 хвілін перад пачаткам кожнай Імшы ў нядзелю ўдзяляецца сакрамэнт споведзі. Клерык Аялксандр у левай закрыстыі прымае інтэнцыі.

5. Катэхэзd для дарослых як звычайна а 18.20 у нядзелю.

6. Каб зрабіць для дзяжурных выходны дзень, звяртаюся з просьбай запісацца на дзяжурства ў спіс, які знаходзіцца пры канцы капліцы.

7. У сераду, 16 кастрычніка, а 20.00 у капліцы адбудзецца паседжанне Рады парафіяльнай.

8. Працягваецца конкурс Ружанца для дзяцей. Ведаем, што многія дзеці загружаныя вучобай у дзвюх і нават трох школах. Таму даем вам дадатковую магчымасць паўдзельнічаць і працягваем конкурс яшчэ на тыдзень. Падрыхтаваныя ружанцы можна прыносіць да 20 кастрычніка. Ружанцы вешаем на дрэўца, якое будзе ў дэкарацыі каля алтара Маці Божай, падпісваючы свой Ружанец картачкай.

9. Сёння а 15.00 у капліцы адбудзецца арганізацыйная сустрэча для тых, хто хацеў бы паехаць на Эўрапейская сустрэча моладзі (Тэзэ) у Францыю. Нагадаю, што яна пройдзе з 28 снежня 2013 года да 1 студзеня 2014 года у Страцбургу. Моладзь нашай парафіі таксама мае магчымасць прыняць удзел у Пілігрымцы Даверу на гэтую сустрэчу.

ІІІ. Падзяка:

Дзякую сардэчна Ларысе за падрыхтоўку дэкарацыі да ўрачыстасці, якая адбылася ў нашай парафіі. Вельмі дзякую Аліку Усціновічу за ўпарадкаванне электырчнасці. Дзякую тым, хто прынёс вельмі шмат кветак, з якіх была ўкладзеная дэкарацыя. Дзякую Тэрэзе Марчанка і тым асобам, хто дапамагаў памыць, прыбраць і зрабіць парадак у капліцы. Дзякуй вялікі жанчынам, якія ўпарадкавалі кветнікі каля капліцы. Дзякую сем’ям, якія адгукнуліся на мае просьбы і прынялі ўдзел у падрыхтоўцы ўрачыстасці з боку літургіі. Асаблівая падзяка сям’і Харкевіч за прыгожыя беларускія строі, за прывітаньне арцыбіскупа. Яшчэ раз вялікі дзякуй клерыку Аляксандру, музычнаму гурту, моладзі і міністрантам. За набыццё знічоў, кветак, за дапамогу ў іншых арганізацыйных справах дзякую Галіне Нікіцінай. Дзякуй вялікі асобам, якія падрыхтавалі вячэру для святароў. Дзякуй вялікі Алене Бандарэнка і бацькоўскаму камітэту за падрыхтоўку дзетак да пасыпання кветак і віншавальных вершыкаў для мам. Дзякую ўсім, хто бярэ чынны ўдзел у жыцьці парафіі. Дзякую усім за добрую волю дапамагаць ствараць нашу парафіяльную супольнасць працай, ахвярамі і малітвай. Асабліва дзякую за ахвяраванні на будаўніцтва касьцёла.

 

 

ІV. Віншаванні:

Традыцыйна віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі, дні нараджэння, а таксама хто нарадзіў дзяцей. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў, памолімся супольна – Тваёй абароне…