Аб’явы душпастырскія

Чацвёртая нядзеля Велікодная – Нядзеля добрага Пастыра

Тыдзень малітваў аб пакліканнях

І. Літургічны каляндар

  1. Аўторак, 23 красавіка: Успамін святога Юрыя, мучаніка; успамін святога Адальбэрта (Войцеха), біскупа і мучаніка.

2. Серада, 24 красавіка: Успамін сьвятога Фідэля Сігмарынгенскага, святара і мучаніка.

3. Чацьвер, 25 красавіка: Свята святога Марка, Евангеліста..

ІІ. Іншыя аб’явы:

1. Працягвае трываць экспертыза праекту будаўніцтва нашага касьцёла. Ужо паступілі ўсе заўвагі ад экспертаў. Дзякую асобам, якія згадзіліся дапамагчы ў справе праектавання і будаўніцтва. Цешуся, што гэта стала нашай супольнай справай. На сёньня гэта найважнейшы клопат для нашай парафіі, а таму прашу Ружы Ружанцовыя працягваць маліцца ў гэтай інтэнцыі. А менавіта — за добрае правядзенне экспертызы і яе хуткае завяршэнне. За прадпрыемства “Белгіпразем”, куды будуць перададзеныя дакументы. За атрыманне дазволу на будаўніцтва першага этапу Санктуарыя Божай Міласэрднасьці.

2. Катэхэза для дарослых праводзіцца кожную нядзелю у 18.20.

3. Інтэнцыі ў важных справах прашу запісваць зараньне.

4. Інтэнцыі да Маці Божай Ружанцовай, да Езуса Міласэрднага, да Святога Арханёла Міхала і сьвятую Імшу складковую можна запісваць у асобныя сшыткі пры алтарах.

5. Усіх асобаў: міністрантаў, моладзь і ўсіх, хто валодае транспартным сродкам, а менавіта — роварам, запрашаю ў суботу 27 красавіка а 14.00. сабрацца каля капліцы, каб разам зладзіць чарговае велападарожжа.

6. Ёсьць магчымасьць скарыстацца з рэкалекцый адпачынковых у гарах у Польшчы: ў месцы Рыцэрка Гурна з 3 да 10 чэрвеня. Далей будзе магчымасьць пабываць у Кракаве. Кошт пражываньня: 50 злотых за дзень для дарослых, 45 злотых для дзяцей з 7 да 13 гадоў, 25 злотых для дзяцей з 3 да 7 гадоў, для дзяцей да трох гадоў — задарма. Сёння – апошні дзень запісу. Прашу падаць наступныя звесткі: імя і прозвішча паводле запісу ў пашпарце лацінскімі літарамі, нумар пашпарту і адрас паводле рэгістрацыі (прапіскі).

7. Сёлета будзе магчымасць выезду для дзяцей: на парафіяду ў Польшчу, на парафіяду ў Беларусі і будзе яшчэ адзін выезд. Умовы выезду наступныя: пастаянны ўдзел у Катэхэзе, абавязковы ўдзел у святой Імшы кожную нядзелю, актыўны ўдзел у жыцці парафіі, а таксама адказнасць бацькоў за дысцыплінаванасць дзяцей. А менавіта – бацькі мусяць запэўніць выхавацеляў, якія паедуць з дзецьмі, што дзеці будуць паслухмянымі і будуць бясспрэчна выконваць усе распараджэнні выхавацеляў.

8. Прашу таксама бацькоў заставацца пры дзецях падчас святой Імшы. Не дазваляць дзецям: бегаць, хадзіць, размаўляць, гуляць, сваволіць альбо інакш ствараць шум і вэрхал падчас святой Імшы. Гэты абавязак не распаўсюджваецца толькі на дзяцей да трох гадоў. Такія ўмовы паводзінаў падчас святой Імшы абавязковыя і неабходныя для таго, каб увага і дзецей, і дарослых была сканцэнтраваныя на Езусе Хрысьце, а не на дзіцячых забавах. Прашу таксама, каб ніводнае дзіця самастойна, без нагляду бацькоў не знаходзілася па-за капліцай падчас святой Імшы.

9. Сёлета гадавіна першай Камуніі для дзяцей, якія мелі першую Камунію летась, адбудзецца 12 мая падчас святой Імшы ў 12.00. гадзін. Сёлета першая святая Камунія для дзяцей адбудзецца 19 мая таксама падчас святой Імшы ў 12.00 гадзін. Да першай Камуніі прыступяць 6 дзяцей: 4 хлопчыкі і 2 дзяўчынкі. Першая споведзь для гэтых дзяцей, а таксама для іх бацькоў і бацькоў хросных пройдзе 18 мая ў 17.00. гадзін. Адносна сустрэчы са святаром і сястрой, сястра Любаміра паведаміць пазней.

10. Рух «Сужэнскія сустрэчы» запрашае на рэкалекцыі з 26 па 28 красавіка ў цэнтры Карытас у вёсцы Ляскоўка кала Бараўлян. Запрашаем прыняць удзел сямейныя пары, якія жадаюць паглыбіць сваю любоў і ўзаемапаразуменьне, а таксвама тыя сужанствы, якія перажываюць цяжкасьці ў сваіх адносінах. Больш даведацца і запісацца можна ў закрыстыі, а таксама па тэлефонах на плакатах па выхадзе з капліцы.

11. Многія асобы хацелі бы штосьці дапамагчы ў парафіі, але патрабуюць, каб іх арганізавалі і паведамілі якая дапамога неабходная і паказалі аб’ём гэтай працы. Нагадваю, што кожны дзень з 12.00. гадзін і да позняга вечара адчыненая капліца. Асобы, якія хацелі бы дапамагчы прыбраць тэрыторыю вакол капліцы, прыбраць у капліцы – могуць гэта рабіць штодня акрамя нядзелі. Дзяжурны, які заўсёды ёсьць у капліцы, выдасьць неабходныя прылады з гаспадарчай пабудовы. Хто мае свае гаспадарчыя прылады і мае магчымасць прынесці іх з сабой, таксама могуць гэта зрабіць. Паведамляю, што на сёння неабходна прыбраць нашу тэрыторыю, а таксама пабяліць дрэвы, якія растуць на вуліцы каля агароджы капліцы. Асобы, якія могуць дапамагчы прыбраць каля плябаніі, няхай падыйдуць і скажуць калі яны могуць прыйсці. Асоба, якая добра знаецца з электрыкай, прашу таксама падысці да мяне. Таксама прашу падыйсці чалавека, калі такі ёсць, які ведае дзе можна замовіць і найхутчэй вырабіць з дрэва хрысцільню. Таксама прашу адгукнуцца людзей, асабліва з асяродку моладзі, якія падчас нядзельных святых Імшаў маглі бы праз кампутар паказваць на экране словы сьпеваў ці малітваў. Маем такую магчымасць, але з яе не карыстаем. Ёсць патрэба дапамогі з боку асобаў, якія маюць добры почырк, каб належна афармляць шматлікую дакумэнтацыю. Іншымі словамі – заўсёды і для ўсіх ёсць магчымасць годным чынам удзельнічаць у жыцці парафіі.

12. Заахвочваю набываць часопісы, кнігі, іншую духоўную літаратуру.

ІІІ. Падзяка:

Дзякую асобам, якія дапамагаюць у справаводзтве, каб дакументы былі ў належным парадку. Дзякую за ахвяры, складзеныя на будаўніцтва касцёла. Дзякую тым, хто дзяжурыў, прыбіраў капліцу, хто бярэ чынны ўдзел у жыцьці парафіі. Дзякую усім за добрую волю дапамагаць ствараць нашую парафіяльную супольнасць працай, ахвярамі і малітвай.

ІV. Віншаванні: Традыцыйна віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі, а таксама дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў, памолімся супольна – Тваёй абароне…