Аб’явы душпастырскія

Трэцяя нядзеля Велікодная

1. Працягвае трываць экспэртыза праекту будаўніцтва нашага касьцёла. Паступаюць заўвагі ад экспэртаў, якія стараемся вырашаць па меры зьяўленьня. Асобы, з якімі я размаўляў, якія маглі бы дапамагчы ў праектаваньні і будаўніцтве, прашу падысьці да мяне пасьля сьвятой Імшы. На сёньня гэта найважнейшая справа для нашай парафіі, а таму працу Ружы Ружанцовыя маліцца ў гэтай інтэнцыі. А менавіта — за добрую экспэртызу і яе хуткае завяршэнне, за дазвол на будову першага этапу Санктуарыя Божай Міласэрднасьці.

2. Катэхэза для дарослых адбываецца ў нядзелю ў 18.20.

3. Інтэнцыі ў важных справах прашу запісваць зараньне.

4. Інтэнцыі да Маці Божай Ружанцовай, да Езуса Міласэрднага, да Святога Арханёла Міхала і сьвятую Імшу складковую можна запісваць у асобныя сшыткі пры алтарах.

5. Усіх асобаў: міністрантаў, моладзь і ўсіх, хто валодае транспартным сродкам, а менавіта — веласіпедам, запрашаю ў суботу 20 красавіка а 14.00. сабрацца каля капліцы, каб разам зладзіць велападарожжа.

6. Ёсьць магчымасьць адпачыць у гарах у Польшчы: ў месцы Рыцэрка Гурна з 3 да 10 чэрвеня. Пасьля будзе магчымасьць пабываць у Кракаве. Кошт пражываньня: 50 злотых за дзень для дарослых, 45 злотых для дзяцей з 7 да 13 гадоў, 25 злотых для дзяцей з 3 да 7 гадоў, для дзяцей да трох гадоў — задарма. Апошняя дата запісу сёньня – наступная нядзеля.

5. Рух «Сужэнскія сустрэчы» запрашае на рэкалекцыі з 26 па 28 красавіка ў цэнтры Карытас у вёсцы Ляскоўка кала Бараўлян. Запрашаем прыняць удзел сямейныя пары, якія жадаюць паглыбіць сваю любоў і ўзаемапаразуменьне, а таксвама тыя сужанствы, якія перажываюць цяжкасьці ў сваіх адносінах. Больш даведацца і запісацца можна ў закрыстыі, а таксама па тэлефонах на плакатах па выхадзе з капліцы.

6. Заахвочваю набываць часопісы, кнігі, іншую духоўную літаратуру. У дзіцячым часопісе «Маленькі рыцар Беззаганнай» ёсьць старонка ад дзяцей нашай парафіі.

7. Сёлета Першая Сьвятая Камунія ў нашых дзяцей адбудзецца 19 траўня – ва Урачыстасьць спасланьня Духа Сьвятога – а 12 гадзіне. Сёлета ўпершыню да Сьвятой Камуні прыступяць 6 дзетак: 4 хлопчыкі 2 дзяўчынкі.

ІІІ. Падзяка:

Дзякую асобам, якія прыбралі каля капліцы, сьвяточную дэкарацыю ў капліцы, дзякую за ахвяры, складзеныя на будаўніцтва касьцёла. Дзякую тым, хто дзяжурыў, прыбіраў капліцу, хто бярэ чынны ўдзел у жыцьці парафіі. Дзякую усім за добрую волю дапамагаць ствараць нашую парафіяльную супольнасць працай, ахвярамі і малітвай.

ІV. Віншаванні: Традыцыйна віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі, а таксама дні нараджэння. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў, памолімся супольна – Тваёй абароне…