Абраз Езу Міласэрнага ўзначаліў працэсію Божага Цела

DSC00152Працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Менску 29 траўня. (Глядзець фота).

Дзесяткі сьветароў і сотні вернікаў прайшлі ад залатагорскага касьцёла Сьвятога Роха да архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, спыняючыся каля чатырох алтароў.

Адзін з алтароў – на Кастрычніцкай плошчы Менску – падрыхтоўвалі сьветары і вернікі нашай парафіі – Маці Божай Ружанцовай. У Год Божай Міласэрнасьці, які адбываецца ў каталіцкім Касьцёле, галоўным стаў Езу Міласэрны, увасоблены ў абразе. Гэты абраз, спраектаваны на маштабнае палотнішча, стаў асноваю вулічнага алтара.

Абраз Езу Міласэрнага, які месьціцца ў капліцы парафіі Маці Божай Ружанцовай, таксама вернікі нашай парафіі несьлі на плячах на чале працэсіі.