Аб’явы душпастырскія: 30 нядзеля

bread Трыццатая нядзеля звычайная

І. Літургічны каляндар

  1. Панядзелак, 28 кастрычніка: Свята святых Сымона і Юды, апосталаў, імяніны мітрапаліта мінска-магілёўскага Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
  2. Пятніца, 1 лістапада: Урачыстасць усіх Святых.
  3. Субота, 2 лістапада: Успамін усіх памерлых вернікаў.

 

ІІ. Іншыя аб’явы:

На гэтым тыдні распачынаецца месяц малітваў за памерлых. Праз першыя восем дзён на умовах звычайных, гэта значыць: быць у гэты дзень на могілках, памаліцца за памерлых, удзельнічаць у Імшы, прыняць Святую Камунію і памаліцца ў інтэнцыях Айца святога. У гэтых умовах можна атрымаць адпуст, які ахвяруем за памерлых. Праз восем дзён пасля кожнай Святой Імшы у 19:00 гадзін, калі ўмовы надвор’я на гэта дазволяць, будзе працэсія вакол капліцы з малітвамі за памерлых. Калі надвор’е ня бужхе спрыяць, то у капліцы. Пры канцы капліцы знаходзяцца карткі, у якія заахвочваю запісваць вашых памерлых. Запісы прашу рабіць зразумелыя і разборлівыя, а таксама аддаваць іх клерыку Аляксандру.

  1. 1 лістапада урачыстасць абавязковая Усіх Святых. Угэты дзень ёсць абавязак быць на святой Імшы і не працаваць. Імша Святая у гэты дзень у 8:00 раніцы і ў 19:00 увечары.

 

  1. 2 літапада успамін усіх памерлых вернікаў. Імша Святая ў гэты дзень адбудзецца у 8:00, 15:00 і 19:00. У 15:00 у гадзіну Божай Міласэрнпсці адбудзецца Святая імша за усіх памерлых пададзеных у выпамінках. Спіс распачацця працэсіі і асвячэння могілак ёсць вывешаны пры ўваходзе ў капліцу.

 

  1. На гэтым тыдні і ў нядзелю 3 лістапада катэхэзы для дзяцей і спаткання для міністрантаў ня будзе. Гэта не датычыць дзяцей ад 3 гадоў да 1 класа і моладзі.
  1. 30 кастрычніка ў сераду запрашаем усіх дзяцей і моладзь на спатканне з рацыі восенскіх канікул на плябаню дзе адбываецца катэхэза з 11:00 да 17:00.
  1. 31 кастрычніка у Касцёле Святых Сымона і Алены (Чырвоны Касцёл) адбудзецца сустрэча для міністрантаў. Тые з міністрантаў хто паедзе на гэту сустрэчу прашу сёння паведаміць кл. Аляксандру. Выезд на сустрэчу адбудзецца у 10:00 ад капліцы ў Лошыцы.
  1. 3 лістапада у наступную нядзелю адбудзецца сустрэча для тых хто запісаны на Сусрэчу моладзі Тэзэ у Стразбургу.

ІІІ. Падзяка:

Дзякую ўсім, хто бярэ чынны ўдзел у жыцьці парафіі. Дзякую усім за добрую волю дапамагаць ствараць нашу парафіяльную супольнасць працай, ахвярамі і малітвай. Асабліва дзякую за ахвяраванні на будаўніцтва касьцёла.

 

ІV. Віншаванні:

Традыцыйна віншую ўсіх, хто на гэтым тыдні святкуе юбілеі, дні нараджэння, а таксама хто нарадзіў дзяцей. Віншую Андрэя Лагуна і яго бацькоў з нагоду хросту. У іх інтэнцыі, а таксама за ўсіх ахвярадаўцаў і дабрачынцаў, памолімся супольна – Тваёй абароне…