Гадавіна Першай Камуніі, прыняццё міністрантаў у лектары і выбары новай параф’яльнай рады

У Нядзелю Добрага Пастыра, у нашай парафіі — Маці Божай Ружанцовай — адбыліся тры важныя падзеі.  Першая – гэта гадавіна Першай Сьвятой Камуніі — традыцыя, закладзеная ў парафіі ксяндзом-пробашчам Генадзем Кухарэвічам. (Глядзець фота )

Гэтае сьвята адзначалі 14 дзяцей і іх бацькі.

Другая значная падзея — чатырох міністрантаў ксёндз-пробашч прыняў у лектары.

Трэцяя – абраная новая параф’яльная рада паводле Уставу парафіі на наступныя 3 гады.