Аб’явы душпастырскія: 4 нядзеля Вялікодная — Нядзеля Добрага Пастыра

111

4 нядзеля Вялікодная — Нядзеля Добрага Пастыра

І.Літургічны каляндар
Панядзелак – урачыстасць Святога Станіслава, біскупа і мучаніка.
Пятніца – успамін Святых Нэрэя і Ахіла, мучанікаў. Успамін Св. Панкрата, мучаніка.
Субота – Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы, 100-годдзе аб’яўленняў.

ІІ.Іншыя аб’явы
1. Сёння, 7 мая, падчас Святой Імшы ў 12 гадзін, Гадавіна Першай Святой Камуніі. Таксама, 7 мая чатыры міністранты падчас Імшы ў 12 гадзін прымуць паслугу лектарату. А таксама, пасля кожнай Святой Імшы выбярэм новую раду параф’яльную.

2. 11 мая, у чацвер у 19:30 адбудзецца экзамен для дзяцей першакамунійных.

3. 13 мая клерык Аляксандр Міхаліта, які год таму быў на практыцы ў нашай парафіі, прыме пасвячэнне на дыякана.

4. 14 мая пасля Святой Імшы ў 12 гадзін адбудзецца абавязковая сустрэча бацькоў першакамунійных.

5. 20 мая ў суботу ад 16:00 споведзь дзяцей першакамунійных і іх бацькоў і хросных.

6. 21 мая падчас Святой Імшы ў 12 гадзін Першая Святая Камунія гэтага году.

7. 27 мая ў 8 раніцы ад капліцы адбудзецца выезд дзяцей, якія сёлета атрымаюць Першую Святую Камунію, і іх бацькоў у Будслаў, дзе будзем маліцца ў іх інтэнцыі падчас Імшы ў 12 гадзін.

8. 28 мая працэссія Божага Цела ў Мінску.

9. Дзякуем за ахвяраванні, за прыбіранне капліцы і дагледжанне кветнікаў вакол капліцы. Дзякуем бацькам і ўсім, хто прычыніўся да падрыхтоўкі ўрачыстасці Гадавіны Першай Камуніі. Дзякуем бацькам дзяцей першакамунійных за падарунак для парафіі – Харугвію, прысвечаную сотнай гадавіне аб’яўленняў Маці Божай ў Фаціме.

10. Памолімся за дзяцей, якія сёння святкуюць Гадавіну Першай Камуніі, за іх бацькоў і хросных. Памолімся за Уладыслава Сыцэвіча і ягоных бацькоў і хросных з нагоды хросту. Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей. Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама а новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас, даручаючы кожнага па-асобку апецы Маці Божай Фацімскай, якой сотную гадавіну аб’яўленняў на гэтым тыдні адзначаем.

Праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі Фацімскай: Тваёй абароне ……