Вялікі чацвер – пачатак «трохдзённай» Святой Імшы

IMG_9680 «Урачыстая святая Імша адпраўлецца за ўсіх святароў, якія служылі і служаць у парафіі Маці Маці Божай Ружанцовай» – гэтак распачаў урачыстую святую Імшу у Вялікі Чацвер ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч. (Глядзець фота)  Нагодай таму – сьвята сьветароў, якое ў гэты дзень адзначаецца ў Каталіцкім касьцёле. Распачаць Сьвяты Пасхальны Трыдуум і павіншаваць сьветароў у гэты дзень у парафіяльную капліцу прыйшлі дзесяткі парафіянаў.

Урачыстасьць Вялікага Чацьвярга – Сьвяты Пасхальны Трыдуум прадоўжыў ксёндз-вікарый Ян Юшко, які прамаўляючы да вернікаў, параўнаў першы дзень Сьвятога Пасхальнага Трыдууму з трохдзённай малітвай, якая папярэднічае галоўнаму сьвяту – Уваскрашэньню Езуса Хрыста.

У гэты дзень Сьвяты Сакрамэнт быў перанесены ў цямніцу, а чуваньне перад гробам Хрыста доўжылася да 22.00 гадзіны вечара.