Распачалася відэатрансьляцыя Гадзінкі Божай Міласэрнасьці

У парафіі Маці Божай Ружанцовай распачалася відэатрансьляцыі Малітвы да Божай Міласэрнасьці. (Глядзець фота).

Першы дзень відэатрансьляцы адбыўся а 15.00 13 сьнежня – у дзень адкрыцьця «Брамаў Божай Міласэрнасьці» у Архікатэдральным касьцёле найсьвяцнйшай Панны Марыі ў Менску. Відэатрансьляцыя будзе адбывацца штодня цягам усяго Году Божай Міласэрнасьці, які распачаўся ў Каталіцкім Касьцёле.

Штодзённая гадзінка Божай Міласэрнасьці – малітва Вяночкам да Божай Міласэрнасьці — ў парафіі Маці Божай Ружанцовай адбываецца цягам некалькіх гадоў. Упершыню яна адбылася 2 красавіка – з 2010 году, з нагоды перадачы ў парафію абраза Божай Міласэрнасьці і з нагоды рашэньня аб будаўніцтве Нацыянальнага Санктуарыя Божай Міласэрнасьці.

Гэтак штодня а 15.00 у парафіяльнай капліцы выстаўляецца Найсьвяцейшы Сакрамэнт і адбываецца супольная малітва, удзел у якой прымаюць некалькі дзесяткаў чалавек. Ад 13 сьнежня 2015 году Вяночкам да Божай Міласэрнасьці млгуць памаліцца ўсе вернікі, злучыўшыся ў малітве праз інтэрнэт-трансьлцыю.