У дзяцей і моладзі парафіі – заканчэньне Катэхэтычнага году

IMG_2297У парафіі Маці Божай Ружанцовай адбылася сьвятая Імша для дзяцей і моладзі на завяршэньне Катэхэтычнага году. (Глядзець фота).

Удзел у занятках Катэхэзы цягам году прымалі каля сотні дзяцей і моладзі. Урокі Катэхэзы ім выкладаў ксёндз-вікайрый парафіі Ян Юшко і ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч, а таксама сьвецкія вернікі.

На заканчэньне навучальнага году парафіяльная моладзь прадэманстравала тэатральную пастаноўку. А дзеці і моладзь атрымалі з рук катэхэтаў пасьведчаньні аб удзеле ў занятках Катэхэзы.