7 кастрычніка — свята парафіі Маці Божай Ружанцовай

Fatima Mother of God7 кастрычніка наша парафія адзначае сваё галоўнае парафіяльнае свята – Маці Божай Ружанцовай.

7 кастрычніка, а 18.30 мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвеціць зямельны надзел, выдзелены нам пад будаўніцтва Нацыянальнага санктуарыя Божай Міласэрднасці. А 19.00 распачнецца урачыстая святая Імша падчас якой падзякуем Богу за 10 гадоў працы Міхалітаў у нашай парафіі і папросім Божага благаслаўленьня на распачацьце будаўніцтва Нацыянальнага санктуарыя Божай Міласэрднасці.

Вельмі сардэчна прашу сабрацца а 18.00, каб мы зрабілі кола вакол капліцы са свечкамі.  Гэтым колам мы азначым той шлях, па якім пройдзе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, асвячаючы зямельны надзел. Свечкі, якія мы будзем выкарыстоўваць падчас асвячэння зямлі, забярыце з сабою дадому і запаліце іх на дзень задушны на магілах сваіх памерлых — асабліва памерлых парафіянаў, просячы, каб Езус Міласэрдны прыняў іх у сваё валадарства, а яны каб заступіліся за нас у такой важнай справе будаўніцтва Нацыянальнага санктуарыя Божай Міласэрднасці.

Сардэчна запрашаем!

Ксёндз-пробашч Генадзь Кухарэвіч,

Рада парафіяльная.