ХРОНІКА АДРОДЖАНАЙ ПАРАФІІ

Парафія Маці Божай Ружанцовай атрымала афіцыйную рэгістрацыю 19 сакавіка 1997 году. Парафіяне марылі адрэстаўраваць даўнюю капліцу ў Лошыцкім парку, аднак ад ідэі давялося адмовіцца з-за многіх прычынаў. Некаторы час святая Імша праводзілася каля руін капліцы, у дамах парафіянаў, у будынку ЖЭСа. З прыходам у парафію ў 2003 годзе айца-міхаліта Генадзя Кухаровіча, які стаў пробашчам парафіі, распачалася праца па будаўніцтве новай капліцы. Таксама ў парафіянаў з’явіліся сталыя духоўныя і культурныя традыцыі: супольнае навучаньне праца ды адпачынак у дарослых, конкурсы канцэрты ды чпартовыя спаборніцтвы ў моладзі.

Першы Дом Божы ў Лошыцы ўзводзіўся хутка – менш за год. Але гэтаму папярэднічала вялікая праца ня толькі ў падрыхтоўцы праекту, атрыманьні зямельнага надзелу, але і ў справе сплочваньня агромістага падатку на зямлю. Але супольна — ўсе цяжкасьці былі пераадоленыя і новазбудаваная капліца была асвечаная мітрапалітам Мінска-Магілёўскім, арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам 5 чэрвеня 2010 года. У гэты дзень у парафію быў перададзены і змешчаны ў капліцы, шанаваны каталіцкім Касцёлам абраз Божай Міласэрнасці. Зараз у парафіі мае распачацца будаўніцтва Нацыянальнага Санктуарыя Божай Міласэрнасці.