ЛОШЫЦКАЯ КАПЛІЦА

З’яўленне капліцы ў Лошыцкім парку звязана з уладальнікам сядзібы ў ХVІІІ стагоддзі Генералам Станіславам Прушынскім, маршалкам ігуменскім. 

Ён фундаваў лошыцкую алтарыю і паклапаціўся аб яе будаўніцтве ў 1788 годзе. Неўзабаве капліца была асвечана пад тытулам Найсвяцейшай Марыі Панны. Гэта цагляная і атынкаваная 8-гранная цэнтрычная ратонда ў стылі позняга барока — сведчанне ўплыву класіцызму і аднаго з самых вядомых архітэктараў таго часу Антонія Паладыя. Капліца ў Лошыцы сваёй архітэктурай нагадвала знакаміты касцёл у Воўчыне — маёнтку апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Чатыры грані — уваходная, алтарная і бакавыя — завяршаліся фігурнымі франтонамі. Капліца перакрывалася шатровым дахам з заломам і вянчалася барочнай вежай.

Капліца была разбураная, а духоўнае жыццё спыненае ў 30-х гадах. Пахаваньні гаспадароў сядзібы былі разрабаваныя, труны пераплаўленыя на патрэбы калгаснай МТС. Цяпер у парку можна пабачыць толькі парэшткі капліцы. Але прайшла рэканструкцыя палаца-паркавага комплексу ў Лошыцы, адноўлена і духоўнае жыццё каталіцкай парафіі.