Аб’явы душпастырскія: Трыццаць трэцяя нядзеля звычайная

Літургічны каляндар

Панядзелак, 16 лістапада: Маці Божай Вострабрамскай, Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Міласэрнасці, Святой Маргарыты Шатландскай, Святой Гертруды, панны.

Аўторак, 17 лістапада: Успамін святой Альжбэты Венгерскай, законніцы.

Серада, 18 лістапада: Гадавіна пасвячэння Рымскіх Базылік Святых апосталаў Пятра і Паўла.

Пятніца, 20 лістапада: Свята Рафала Каліноўскага, святара.

Субота, 21 лістапада: Успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі

Аб’явы

1. У інтэнцыі памерлых, даручаных у выпамінках, будзем працягваць маліцца на ружанцы да канца лістапада штодня ў 18.30.

2. Падрыхтоўка да Бежмавання для дарослых распачынаецца 22 лістапада пасля святой Імшы ў 19.00 гадзін.

3. Спатканне для міністрантаў у наступную суботу 16.00 гадзін і ў нядзелю пасля Імшы ў 19.00 гадзін.

4. Усіх хлопцаў, якія хацелі бы прыслужваць, прашу запісвацца ў  кандыдаты на міністрантаў ў ксяндза-пробашча. Прыняцце ў кандыдаты на міністрантаў адбудзецца ва Урачыстасць Езуса Хрыста Валадара Сусвету 22 лістапада падчас Святой Імшы ў 12.00.

5. Ёсць пэўныя змены ў дзяжурстве: дзяжурны будзе заставацца ў капліцы ад панядзелка да суботы ўключна, а выходны будзе мець у нядзелю. Таму вельмі сардэчна просім ўсіх, хто мог бы падзяжурыць у нядзелю ад імшы ў 12.00 да вячэрняга набажэнства ў 18.30, запісацца ў  спіс пры капліцы. будзем вельмі ўдзячныя. Дзякую сем’ям, хто адгукнуўся на просьбу і на мінулым тыдні прыходзіў, каб прыбраць капліцу.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні будзе мець імяніны, дні нараджэння, юбілеі, хто нарадзіў і чакае дзяцей. За тых, хто дзяжурыў, прыбіраў капліцу, хто бярэ чынны ўдзел у жыцьці парафіі праз ахвяру, малітву і працу. Молімся, каб Бог паслаў людзей добрай волі, якія дапамогуць ахвярамі, парадамі, канкрэтнымі дзеяннямі, якія тычацца будаўніцтва Нацыянальнага санктуарыя. Усіх даручаем Езусу Міласэрднаму праз заступніцтва Маці Божай і Святога Арханёла Міхала. Тваёй абароне