Аб’явы душпастырскія: Першая нядзеля Адвэнту

Літургічны каляндар

Панядзелак, 30 лістапада: Свята Святога Андрэя, Апостала

Чацвер, 3 снежня: Успамін Святога Францішка Ксаверыя, святара.

Пятніца, 4 снежня: Свята гадавіны пасвячэння Катэдральнага Касцёла ў Гродне, Святога Яна Дамаскіна, святара і Доктара Касцёла.

Аб’явы

Сення, у 17.00 сустрэча моладзі, якая у наступным годзе едзе на сустрэчу з папам Францішакам падчас сусветнагадня моладзі. Сустрэча адбудзецца на плябані.

На гэты тыдзень прыпадаюць першыя чацвер, пятніца і субота месяца. Імша святая ў гэтыя дні двойчына на дзень: у 8.00 раніцы і ў 19.00 увечары.

Ад наступнага тыдня распачынаюцца Імшы Святыя Раратнія: у панядзелак і сераду Імша раратняя будзе адбывацца ў 6.45 раніцай, у суботу ў 8.00 раніцай.

Рэкалекцыя Божанараджневыя ў гэтым годзе пройдуць з 20 снежня па 22 снежня. Рэкалекцыі правядзе ксёндз-вікарый Ян.

У наступную нядзелю запрашаем дзетак на сустрэчу са святым, якогда яны любяць і які паабяцаў прыйсці на Імшу ў 12.00 гадзін.

Заканчваем маліцца ў інтэнцыі памерлых, даручаных у выпамінках.Апошняя малітва на Ружанцы ў панядзелак, 30 лістапада у 18.30.

Сардэчна просім ўсіх, хто мог бы падзяжурыць у нядзелю ад Імшы ў 12.00 да вячэрняга набажэнства ў 18.30, запісвацца ў спіс пры канцы капліцы.

Есць патрэбнасць ў дзяжурных на прыбіранне капліцы. Кожную суботу, а таксама кожны панядзелак капліца мусіць быць прыбраная.  Заклікаю ўсіх парафіянау прыняць удзел у гэтым. Усім нам патрэбным клопаце. Прашу запісвацца ў спіс, які знаходзіцца напрыканцы капліцы.

Святы год Божай Міласэрнасці абвясціў Папа Францішак. Надзвычайны Юбілейны Год Божай Міласэрнаці будзе працягвацца з 8 снежня 2015 года (урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі) да 20 лістапада 2016 года (урачыстасць Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету.) Ён пройдзе пад дэвізам «Міласэрныя як Айцец». Год Міласэрнасці ў Каталіцкім Касцёле ў Беларусі пачнецца 13 снежня з адкрыцця Святых Дзвярэй ва ўсіх катэдрах і некаторых святынях Беларусі.

У кантэксты праграмы святкавання Надзвычайнага Юбілейнага Году Божай Міласэрнасці ў Мінска-Магілеўскай архідыяцэзыі 3 красавіка, ў Нядзелю Божай Міласэрнасці, у архідыяцэзіальным санктуарыі Божай Міласэрнасці ў Лошыцы, гэта значыць у нашай парафіі, адбудзецца агульнадыяцэзіальнае святкаванне Юбілейнага году. Падчас урачыстай Імшы, якую узначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, будзе абвешчаны акт аддання Беларусі Езусу Міласэрнаму. Пачатак Святой Імшы ў 15.00. Падчас урачыстасці арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч удзеліць сакрамэнт Бежмавання. У сувязі з Надзвычайным Юбілейным Годам Божай Міласэрнасці ад 8 снежня ў нашай парафіі будзе праводзіцца наўпроставая інтэрнэт-трансляцыя Набажэнства да Езуса Міласэрнага, такія трансляцы праводзяцца а 15.00 гадзіне ўжо некалькі гадоў. Заклік дя парафіян, як мага большай колькасцю людзей ужо ад сёння далучыцца да гэтай малітвы, якая праз інтэрнэт будзе транслявацца на ўвесь Паўсюдны Касцел і якая з’яўляецца асаблівай Божай ласкай для нашай парафіі.

Памолімся за Льва і ягоных бацькоў з нагоды хросту. Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні будзе мець імяніны, дні нараджэння, юбілеі, хто нарадзіў і чакае дзяцей. За тых, хто дзяжурыў, прыбіраў капліцу, хто бярэ чынны ўдзел у жыцьці парафіі праз ахвяру, малітву і працу. Молімся, каб Бог паслаў людзей добрай волі, якія дапамогуць ахвярамі, парадамі, канкрэтнымі дзеяннямі, якія тычацца будаўніцтва Нацыянальнага санктуарыя. Усіх даручаем Езусу Міласэрднаму праз заступніцтва Маці Божай і Святога Арханёла Міхала. Тваёй абароне