Аб’явы душпастырскія: другая нядзеля Вялікага Посту

ЭўхарыстыяДругая нядзеля Вялікага посту

І. Літургічны каляндар

  1. Панядзелак, 17 сакавіка: Святога Патрыка, біскупа.
  2. Аўторак, 18 сакавіка: Святога Кірылы Ерузалемскага, біскупа і доктара Касцёла.
  3. Серада, 19 сакавіка: Урачыстасць Святога Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі

 ІІ. Іншыя аб’явы:

  1. У сераду, ва урачыстасць Святога Юзафа, падчас святой Імшы а 19.00, даверым праз заступніцтва святога Юзафа, Езусу Міласэрднаму будаўніцтва Нацыянальнага санктуарыя Божай Міласэрднасці ў нашай парафіі. Пасля святой Імшы адбудзецца асвячэнне фігуры святога Юзафа перад капліцай. Наша парафія была зарэгістравана 19 сакавіка 1997 года. А менавіта, у гэтую ўрачыстасць. Імша святая ў гэты дзень будзе а 8.00 раніцы і а 19.00 увечары. Штодня ў нашай парафіі перад урачыстасцю праводзіцца навэнна да святога Юзафа.
  2. Падчас Вялікага посту ў кожную пятніцу пасля святой Імшы а 19.00 адбываецца Крыжовы шлях. Расклад Крыжовага шляху:
  • 21 сакавіка – Крыжовы шлях павядуць Ружы Ружанцовыя;
  • 28 сакавіка – Моладзь парафіяльная;
  • 4 красавіка – Рух, які моліцца за ненароджаных дзяцей;
  • 11 красавіка – супольнасць Еффафа;
  • 18 красавіка, у Вялікую пятніцу, калі надвор’е дазволіць, Крыжовы шлях будзе паведзены вакол капліцы;
  1. Таксама ў кожную нядзелю пасля святой Імшы а 10.30 – спяваюцца Песні жальбы. А ўвечары а 18.20 замест Катэхэзы для дарослых адбываюцца Песні жальбы з навукаю пасыйнай.
  2. Сёння а 15.00 – спатканне для сужэнскага руху “Фоколяры”.
  3. У наступную нядзелю пасля святой Імшы а 12.00, сардэчна запрашаем усіх ахвотных на малітоўнае чуванне паводле праграмы сустрэчаў ТЭЗЭ.
  4. 25 сакавіка распачынаецца малітва “За ненароджаных дзяцей”, якая традыцыйна будзе трываць цягам 9 месяцаў. Заахвочваю запісвацца ў карткі, каб прыняць удзел у гэтай малітве. На картках, якія ляжаць пры канцы капліцы, ёсць спецыяльная малітва да якой далучаем адну таямнічку Ружанца.  Гэтыя карткі запаўняем, апошнюю адрываем і прыносім у сакрыстыю.
  5. Хто жадае прыняць удзел у пілігрымках ў розныя святыя месцы, у розных рэкалекцыях можа бліжэй пазнаёміцца з праграмай пілігрымак і рэкалекцый на гэты год, якая змешчаная на дошцы абвестак пры ўваходзе ў капліцу.
  6. Кожны чацвер а 18.00 і ў суботу а 10.00 ўсіх парафіянаў сардэчна запрашаем на суботнік. Сустрэча пры капліцы. Запрашаю запісацца на наступныя суботы на дзяжурства ў каплицы з 12.00 да вячэрняй святой Імшы.
  7. Вядомыя ўжо тэрміны парафіяльных рэкалекцый: яны адбудуцца 28–30 сакавіка – з пятніцы да нядзелі. Рэкалекцыі правядзе айцец Станіслаў з ордэна Палатынцаў, пробашч парафіі ва Уруччы ў Мінску. Праграма рэкалекцый Вялікапосных традыцыйная:
  • Пятніца, 28 сакавіка – Імша святая а 19.00 з навукаю агульнай.
  • Субота, 29 сакавіка – Імша святая а 8.00 раніцы з навукаю агульнай і а 19.00 ўвечары – таксама з навукаю агульнай.
  • Пасля Імшы навука становая для сем’яў.
  • Нядзеля, 30 сакавіка, — Імша святая з навукаю агульнай на польскай мове а 9.00;
  • Імша святая з навукаю агульнай а 10.30; Імша святая з навукай для дзяцей а 12.00;
  • Імша святая з навукаю анульнай а 19.00.
  • Пасля Імшы а 19.00 – навука становая для моладзі. Затым малітва праслаўлення.

Падзяка:

Няхай Добры Бог дабраславіць усім, хто ўзяў удзел у суботніках на мінулым тыдні: мужчынам, якія пад кіраўніцтвам Аліка Усціновіча, паставілі фігуру святога Юзафа, асобам, якія прыбралі тэрыторыю, развезлі зямлю і жвір. Асобам, якія пафарбавалі дрэўцы вакол капліцы пры дарозе, асобам, якія прыбралі капліцу, асобам, якія дапамагалі ў садзе каля плябаніі, асобам, якія два тыдні запар па суботах дзяружылі ў капліцы. Дзякую за ўсе вашыя ахвяраванні, асабліва на будаўніцтва касцёла, за супольную і індывідуальную малітву, якой падтрымліваеце развіццё нашай парафіі. Вялікі дзякуй усім сужэнскім парам, якія падрыхтавалі і ўзялі ўдзел у правядзенні Крыжовага ўляху.

Віншаванні:

Прыміце сардэчныя віншаванні ад усёй нашай парафіі тыя асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць юбілеі, дні нараджэння, імяніннікаў Кірылаў, Юзафаў і Юзэфаў, тых, хто нарадзіў дзяцей. Вас усіх, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў нашай парафіі, даручаем Езусу Міласэрднаму праз заступніцтва Маці Божай і святога Юзафа. Тваёй абароне…