Аб’явы душпастырскія: Вялікодная нядзеля. Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана

  1. Святыя Імшы сёння ў 7:00 і 9:00, 11:00 гадзін. Больш Святых Імшаў ня будзе.
  1. 22 красавіка, панядзелак – другі дзень святаў. Святыя Імшы ў 8:00 і 19:00.
  1. 28 красавіка у нядзелю Божай Міласэрнасці у нашай парафіі адбудзецца адпуст, які а 12 гадзіне узначаліць кс. бп. Юрый Касабуцкі.  А 15:00 гадзіне запрашаем таксама ўсіх на Гадзіну Божай Міласэрнасці. У гэты дзень Святых Імшаў у 9:00 і 10:30 ня будзе.
  1. Трывае навэнна да Божай Міласэрнасці, якая будзе атпраўляцца ў буднія дні а 15:00 гадзіне.
  1. З той прычыны, што трывае Актава Вялікодная пост у пятніцу 26 красавіка не абавязвае.
  1. Дзякуй за ахвяраванні, якія былі сабраныі з прадажы вербачак. Было сабрана 2000 бел. Руб.

Дзякуем сардэчна ўсім, хто прычыніўся да прыгатавання нашай Святыні да гэтых святаў, за спеў і аправу літургічную, за прыбіранне капліцы і тэрыторыі вакол яе.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей.

Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас, даручаючы кожнага па-асобку апецы Маці Божай Ружанцовай.

Тваёй абароне .…..