Нядзеля ў актаве Нараджэння Пана. Свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі, Юзафа

Літургічный каляндар і расклад набажэнстваў

Панядзелак, 29 снежня: свята святога Тамаша Бэкета, біскупа і мучаніка.

Серада, 31 снежня: успамін святога Сельвестра, папы. 31 снежня ў 19.00 увечары адбудзецца Імша Святая на заканчэнне году, а затым выстаўленне найсвяцейшага сакрамэнту і малітва падзякі за атрыманыя ласкі ў гэтым годзе. У 24.00 гадзіны Святая Імша на распачацце Новага Году.

Чацвер, 1 студзеня: Урачыстасць Святой багародзіцы Марыі, дзень малітыв аб супакоі ў свеце. Першы чацвер месяца. Удзень  1 студзеня, ва Урачыстасць святой Багародзіцы Імша святая будзе, як у нядзелю: ў 10.30, 12.00 і 19.00.  Ня будзе толькі Імшы ў 19.00.

Пятніца, 2 студзеня: успамін святых Базыля Вялікага і Грыгорыя Назіянскага, біскупаў і доктараў  Касцёла. Першая пятніца месяца, Імша Святая ў 8.00 раніцы і ў 19.00 ўвечары.

Субота, 3 студзеня: Успамін Найсвяцейшага імя Езуса. Першая Субота месяца, Імша Святая традыцыйна ў 8.00 раніцы і ў 19.00 увечары.

Аб’явы

У нядзелю 29 снежня на кожная Імшы аднаўленне сужэнскай прысягі для сужэнскіх пар.

У аўторак, 30 снежня, спатканне аплатковае для рады парафіяльнай на плябані.

Распачынаюцца адведзіны душпастырскія. Адведзіны душпастырскія — гэта магчымасць атрымання Божага благаслаўлення праз асвячэнне і малітву для ўсей сям’і і памяшкання. У гэтым годзе ксёндз генадзь свяртаецца з просьбай не частаваць яго па прычыне таго, что ў гэтым годзе цягам двух месяцаў ён павінен адведаць усе сем’і, каб у сакавіку кожную нядзелю, акрамя нядзелі, калі ў нашай парафіі адбудуцца рэкалекцыі, ўзяць свае рэкалекцыі і адначасова збіраць ахвяраванні на будаўніцтва. Сем’ям, якія ёсць ў картатэцы ад 2 студзеня пачне тэлефанаваць Ксендз Генадзь і дамаўляцца аб наведванні вечарамі па дамах, у адзін дзень беручы адзін альбо два дамы. Сем’і, ў якіх ёсць старэйшыя асобы і якія можна наведаць цягам дня, будуць адведаны цягам дня.

Для душпастырскай сустрэчы трэба падрыхтавацца такім чынам: стол павінны быць засланы белым абрусам, на стале павінны быць Біблія, крыш, свечка, свянцоная вада, якую можна будзе ўзяць з капліцы. Ксёндз чакае пытанняў адносна духоўнага жыцця і жыцця парафіі. Пры канцы капліцы знаходзіцца ліст для запісу на Калядныя адведзіны. У гэты ліст запісваюцца сем’і, якія святар не адведваў і якія адведваў даўно.

Напрыканцы капліцы знаходхяцца каляндары на наступны год. Гэта добры падарунак для сяброў і знаемых на свята Божага Нараджэння і новы год, у тым ліку для людзей праваслаўных, бо ў іх  пададзены святы таксама праваслаўнага каляндара.

Падзяка ад Ксяндза Генадзя

Дзякую за ахвяры, дзякую дэкаратарам за ўпрыгожванне капліцы. Дзякую за падрыхтоўку літургічную падчас святаў, дзякую сем’ям, якія падрыхтавалі аплаткі і фігуркі з Езусам, а таксама тых, хто прыбраў капліцу. Дзякую ўсім, хто складае, складаў ці будзе складаць ахвяраванні на будаўніцтва касцёла, хто малітвай і ахвярай падтрымлівае развіццё нашай парафіяльнай супольнасці.

Віншаванні ад Ксяндза Генадзя

Віншую Яну і Ксенію-Анэлю, а таксама іх бацькоў з нагоды хросту. Віншую асобы, якія на гэтым тыдні будзеце святкаваць юбілеі, дні нараджэння. Таксама віншую імяніннікаў і тых, хто нарадзіў дзяцей. Усіх парафіянаў, а таксама ахвярадаўцаў і дабрачынцаў, усіх, хто спрычыняецца да будаўніцтва касцёла, даручаем Езусу Міласэрднаму праз заступніцтва Маці Божай і Святога Арханёла Міхала. Святы Арханёле Міхале..; Тваёй абароне…; (3 разы) О кроў і вада, якія выплылі з найсвяцейшага сэрца Езуса, як крыніца міласэрнасці да нас, давяраем табе. ..