Аб’явы душпастыскія: ПАЛЬМОВАЯ НЯДЗЕЛЯ

  1. 18 КРАСАВІКА – ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР, памятка устанаўлення сакрамэнту Эўхарыстыі і Святарства. Святая Імша Вячэры Пана адбудзецца ў 19:00, а пасля яе адарацыя Пана Езуса ў цямніцы да 22:00.
  1. 19 КРАСАВІКА – ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА МУКІ ПАНА. Набажэнства Вялікай Пятніцы распачнем ў 19:00 “Крыжовым шляхам” каля капліцы пры ўмовах добрага надвор’я, які павядуць мужчыны. Пасля набажэнства адбудзецца перанясенне Найсвяцейшага Сакрамэнту ў грабніцу, дзе распачнем навэнну перад Божай Міласэрнасцю, а затым адспяваем ўсе тры часткі “Песняў жальбы”. Адарацыя пры гробе Пана будзе трываць да 24:00. У гэты дзень абавязвае сціслы пост.
  1. 20 КРАСАВІКА – ВЯЛІКАЯ СУБОТА.  Святая Імшы Вігіліі Пасхальнай адбудзецца ў 21:00. Благаслаўленне страў на Велікодны стол з 10:00 да 17:00 (кожную гадзіну), а таксама пасля Пасхальнай Вігіліі.
  1. 21 КРАСАВІКА – ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ ЗМЁРТВЫХ-ПАЎСТАННЯ ПАНА. Святая Імша рэзурэкцыйная адбудзецца двойчы – ў 7:00 і 9:00, таксама будзе Святая Імша ў 11:00 гадзін. Больш Святых Імшаў ня будзе.
  1. 22 КРАСАВІКА ПАНЯДЗЕЛАК, ДРУГІ ДЗЕНЬ СВЯТАЎ. Святыя Імшы ў 8:00 і 19:00.
  1. Сёння пасля Святой Імшы а 12:00 гадзіне пройдзе конкурс вербачак. Заахвочваю, асабліва дзетак, прыняць чынны ўдзел.
  1. Сёння пасля Святой Імшы а 19 гадзіне адбудзецца малітва праслаўлення, якую правядзе нашая моладзь. Таксама Святая Імша ў 19 гадзін – цяпер будзе моладзевай.
  1. 28 красавіка у нядзелю Божай Міласэрнасці у нашай парафіі адбудзецца адпуст, які а 12 гадзіне узначаліць кс. бп. Юрый Касабуцкі.  У гэты дзень Святых Імшаў у 9:00 і 10:30 ня будзе.
  1. Ахвяры з сённяшняй нядзелі прызначаюцца на патрэбы духоўнай сэмінарыі.
  1. Праз увесь тыдзень паў гадзіны перад Святой Імшой можна будзе скарыстаць са Святой Споведзі, таксама ў Вялікую Суботу паміж гадзінамі асвячэння. У нядзелю Змёртвыхпаўстання Пана споведзі не будзе.

 

Дзякуем за ахвяраванні, асабліва ўсім, хто прычыніўся да прыгатаванне вербачак на сённяшні дзень, за спеў і аправу літургічную, за прыбіранне капліцы і тэрыторыі вакол яе.

Памолімся за тых, хто на гэтым тыдні святкуе дні нараджэння, імяніны, юбілеі, хто чакае і нарадзіў дзяцей, за Дзяніса-Фёдара, Уладзіслава, Паліну і іх бацькоў з нагоды хросту.

Памолімся за дабрадзеяў і ахвярадаўцаў нашай парафіі, а таксама аб новых дабрадзеях будаўніцтва Санктуарыя Божай Міласэрнасці і за нас, даручаючы кожнага па-асобку апецы Маці Божай Ружанцовай.

Тваёй абароне .…..